Тэрыторыя дзяцінства. “У лета – без небяспекі”

У рамках Дня прававой дапамогі спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава арганізавалі для навучэнцаў 5-8 класаў Хвінявіцкай, Дварэцкай сярэдніх, Круцілавіцкай і Вензавецкай базавых школ анлайн-мерапрыемства “У лета – без небяспекі”.

Галоўнымі мэтамі сустрэчы было нагадаць падлеткам правілы бяспечных паводзінаў у час летняга адпачынку і павысіць іх прававую адукаванасць.

Да абмеркавання актуальных тэм далучылася інспектар сектара прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Дзісько. У час выступлення па тэме “Бяспечныя канікулы” спецыяліст падрабязна разабрала з дзецьмі асноўныя рызыкі, з якімі могуць сутыкнуцца непаўналетнія летам: ад правілаў паводзінаў на вадзе і каля вогнішча да бяспекі на дарогах і ў побыце. Інспектар падкрэсліла важнасць уважлівасці і ведання алгарытмаў дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.

Інтэрактыўную частку мерапрыемства правялі сацыяльныя педагогі цэнтра Іна Нічыпаровіч і Дзіяна Кацянкова. Для дзяцей была арганізавана захапляльная гульня-віктарына “Летні патруль: місія бяспекі”. Навучэнцы актыўна далучаліся да працэсу, адказваючы на пытанні, разбіраючы сітуацыі, рашаючы задачы і замацоўваючы атрыманыя веды ў фармаце спаборніцтваў.

Іна НІЧЫПАРОВІЧ,
сацыяльны педагога сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Чтобы школьный звонок прозвенел для ребят ярко и радостно

Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…

4 часа ago

Больше 6 человек на место. На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс

На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

4 часа ago

Программа мероприятий XXXIII Дня белорусской письменности

ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…

4 часа ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

5 часов ago

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

7 часов ago

Александр Лукашенко назвал ШОС одной из важнейших опор стабильности в Евразии

Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…

8 часов ago