Тэрыторыя дзяцінства. “Пошта даверу”. Для чаго існуе? Як звяртацца?

Сёлета ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны ўкаранёна новая форма аказання дапамогі і падтрымкі навучэнцам – “Пошта даверу”.

Як яна працуе і для чаго патрэбная, расказала загадчыца аддзела па асноўнай дзейнасці сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Вольга Ламака:

– “Пошта даверу” – гэта фармат узаемадзеяння, у працэсе якога навучэнец праз пісьмовы зварот, у тым ліку ананімны, мае магчымасць атрымаць ва ўстанове адукацыі адказы на хвалюючыя пытанні.

Гэта спосаб канфідэнцыйна паведаміць аб сітуацыі, якая патрабуе ўвагі спецыялістаў установы: трывожныя думкі, траўмуючыя сітуацыі, канфлікты, факты цкавання, гвалту, сямейнага недабрабыту.

Вучань можа звярнуцца як наконт свайго псіхалагічнага стану, так і паведаміць аб трывожных паводзінах, знаходжанні ў неспрыяльнай абстаноўцы, крызісным стане сяброў, таварышаў, знаёмых.

“Пошта даверу” створана ў двух фарматах: электронным, які прымае электронныя паведамленні на сайце ўстановы адукацыі, і непасрэдна паштовай скрыні даверу, якая размяшчаецца ва ўстанове.

– Як скарыстацца электроннай “Поштай даверу” сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава?  

– Дастаткова зайсці на сайт цэнтра, знайсці ўкладку “Пошта даверу” і запоўніць прапанаваную форму анкеты.

Напісаны зварот не застанецца без увагі педагога-псіхолага, які валодае кампетэнцыямі ў галіне аказання дапамогі і падтрымкі ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Для атрымання адказу дзіця можа пазначыць у анкеце зручны для сябе сродак зваротнай сувязі. У выпадку ананімнага звароту атрымаць адказ на хвалюючую тэму можна будзе па спасылцы, пазначанай у анкеце.

– Ці варта звяртацца на “Пошту даверу”?

– Адназначна варта. Гэта спосаб атрымаць падтрымку і знайсці выхад або палегчыць сітуацыю. Падобную дапамогу можна нават атрымаць па тэлефоне даверу сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава – 6-02-95.

Звярну ўвагу непаўналетніх, што для атрымання электроннай дапамогі можна неадкладна звярнуцца на рэспубліканскую тэлефонную гарачую лінію па аказанні псіхалагічнай дапамогі дзецям, якія трапілі ў крызісную сітуацыю (званкі кругласутачныя, бясплатныя), 8-801-100-16-11 або на кароткі нумар ананімнай экстраннай псіхалагічнай дапамогі 133, які таксама працуе кругласутачна.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

8 часов ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

9 часов ago

Техосмотр в Беларуси теперь можно пройти ночью

УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…

12 часов ago

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…

12 часов ago

Пытанне – адказ. Чаму Дзень вызвалення прыпадае на розныя даты?

Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…

12 часов ago

Проводится дополнительный набор

на факультет противовоздушной обороны учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь» и в военные образовательные организации…

12 часов ago