Categories: Улада

Тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць 3 кастрычніка

Тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць 3 кастрычніка, заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына па выніках пасяджэння ЦВК, на якім разглядаліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Літаральна напярэдадні датэрміновага галасавання, і гэта таксама ў пэўным плане з’яўляецца навелай цяперашняй выбарчай кампаніі, 3 кастрычніка ў 17.00 у прамым эфіры будуць праходзіць тэледэбаты», — расказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, для ўдзелу ў тэледэбатах кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы зможа накіраваць сваю давераную асобу, калі не жадае выступаць асабіста, або наогул адмовіцца ад удзелу. У тым выпадку, калі кандыдатаў будзе больш за пяць, час на тэледэбаты будзе прадстаўлены ў памеры 1,5 гадзіны (90 мінут) — з 17.00 да 18.30. Калі ўдзельнікаў дэбатаў будзе менш, то час складзе 60 мінут. «Парадак правядзення тэледэбатаў і вядучыя будуць вызначацца Белтэлерадыёкампаніяй», — удакладніла старшыня ЦВК.

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

16 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

16 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

17 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

20 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

20 часов ago