Таварыства Чырвонага Крыжа. Рэспубліканскі сертыфікат – у Ульяны Гліністай

Падведзены вынікі рэспубліканскага этапу конкурсу Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа “Чырвоны Крыж – сімвал міласэрнасці і яднання ў імя міру”.

Ён ладзіўся да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і для папулярызацыі гуманнай і дабрачыннай дзейнасці аб’яднання.

Адзін з сертыфікатаў цэнтральнага камітэта арганізацыі за подпісам яго старшыні Дзмітрыя Шаўцова “прыехаў” на Дзятлаўшчыну. Ім адзначана наша юная зямлячка Ульяна Гліністая, навучэнка Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, педагог Жанна Лукашэня.

– Вельмі ўдзячна дырэктару Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Але Барысенка і педагогу Жанне Лукашэня за падрыхтоўку конкурсных работ, – падзякавала старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. – Яны адгукнуліся на маю прапанову: навучэнцы ўстановы заявіліся ў намінацыях “Чырвоны Крыж – міласэрнасць у гады вайны” і “Гуманнасць у сучасным свеце”. У выніку тры лепшыя малюнкі юных жыхароў Дзятлаўшчыны былі накіраваны на абласны этап, дзе сярод іх для ўдзелу ў рэспубліканскім фінале вылучылі работу Ульяны Гліністай.

– Сёлетні год у Ульяны даволі плённы і прынёс шмат узнагарод, – патлумачыла Жанна Лукашэня. – Калі казаць пра юбілейную тэматыку да 80-годдзя Вялікай Перамогі, то паспяховым быў яе ўдзел і ў рэспубліканскім конкурсе дзіцячых малюнкаў “Нам мір завешчана берагчы”. Для фінальнага этапу конкурсу Чырвонага Крыжа нашай юнай мастачцы разам з бацькамі давялося зняць яшчэ і тэматычны відэаролік, у якім аўтар работы расказала гісторыю сваёй сям’і. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся два дзядулі Ульяны: Іван Сытовіч і Сцяпан Гліністы. У мірны час дзядуля Сцяпан неаднаразова расказваў блізкім, як байцоў ратавала маладая медсястра. Менавіта яе намалявала ўнучка франтавіка.

Галіна Касцюк уручыла канкурсанткам заслужаныя ўзнагароды, а яшчэ ім і педагогу – падарункі ад раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа.

За ўдзел у абласным этапе конкурсу аўтары Ульяна Гліністая, Зарына Макарчук, Валерыя Нічыпаровіч адзначаны падзячнымі лістамі аб’яднання, Ульяне таксама перададзены сертыфікат цэнтральнага камітэта.

З падарункамі павіншаваць маладое пакаленне паспяховых мастакоў прыйшла і іх старэйшая сяброўка – выпускніца школы мастацтваў Іуліянія Шах.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

13 часов ago

Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…

13 часов ago

Ко Дню Октябрьской революции в Дятлово отремонтируют памятник В. И. Ленину

https://www.youtube.com/embed/mw7bQRrM9ZY Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago

Знайшоў у лесе 100 літраў бензіну

Напрыканцы кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Дзятлаўскім раёне спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль. Пры аглядзе аўто…

13 часов ago

Александр Лукашенко: женский голос в вопросах мира должен звучать громче

Президент принял участие в IV Минской международной конференции по евразийской безопасности. Президент Беларуси Александр Лукашенко…

15 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

На территории Гродненской области в период времени с 4 по 7 ноября сотрудниками Госавтоинспекции будут…

17 часов ago