Вытрымаць канкурэнцыю і не згубіць кадры

Такія задачы ставіліся на пасяджэнні рабочай групы па развіцці лячэбна-аздараўленчага турызму Міжведамаснага савета па турызме пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое прайшло на базе Дзятлаўскага раёна.

Пляцоўкай для абмеркавання надзённых тэм стаў філіял “Санаторый “Альфа Радон” ТАА “ТОРВЛАД”, які сёлета адзначае дзесяцігоддзе існавання.

Удзельнікамі пасяджэння сталі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Алег Андрэйчык, кіраўніцтва профільных ведамстваў і ўстановаў нашай краіны, якія спецыялізуюцца на санаторна-курортным лячэнні.

Пасяджэнню круглага стала папярэднічала экскурсія  па санаторыі “Альфа Радон”, у час якой дырэктар установы Надзея Угляніца прадэманстравала яго работу і патэнцыял.

Генадзь Балбатоўскі павітаў  удзельнікаў савета і запрасіў да дыялога:

– Сённяшняя размова павінна атрымацца цікавай, нам ёсць што абмеркаваць. Аднак ужо цяпер магу сказаць, што мы з аптымізмам глядзім у будучыню: па выніках першага квартала сфера аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння Беларусі дэманструе ўстойлівы рост па многіх паказчыках. Калі 2024 год быў рэкордным для нашай сістэмы, то гэты павінен  быць не горшым: запаўняльнасць установаў аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 5 %, выручка ад свабоднай рэалізацыі паслуг – на 18 %, ад экспарту – на 15 %. Таксама назіраецца ажыятажны попыт на летняе аздараўленне.

Начальнік прадстаўніцтва “Гродзенскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва”Анатоль Ганчар расказаў аб дзейнасці, накіраванай на развіццё інфраструктуры і павышэнне канкурэнтаздольнасці ўстановаў аздараўлення краіны.

– Гэтыя ўмовы дасягаюцца праз павышэнне якасці паслуг, спектра аздараўленчых праграм і прывабнасці для патэнцыяльных кліентаў. За апошнія пяць гадоў здраўніцамі Гродзенскай вобласці на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы выдаткавана больш за 44 мільёны рублёў з уласных сродкаў – на мадэрнізацыю будынкаў і памяшканняў, абнаўленне нумарнога фонду і лячэбных кабінетаў, стварэнне камфортных зон адпачынку, паляпшэнне архітэктуры і дызайну, – агучыў ён лічбы статыстыкі.

Анатоль Часлававіч адзначыў, што санаторыі Гродзеншчыны не стаяць на месцы, уводзяць новыя віды паслуг, распрацоўваюць профільныя праграмы аздараўлення:

– Установы аздараўлення і санаторнага лячэння ўносяць асноўную долю ў экспарт паслуг турызму, яна складае каля 70 %. Расце і сярэднегадавая запаўняльнасць санаторыяў: калі ў 2021 яна складала крыху больш за 68 %, то ў мінулым годзе дасягнула 85 %.

Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні цэнаўтварэння на паслугі ўстановаў аздараўлення, у прыватнасці, прадастаўлення іх грамадзянам Расіі і Беларусі.

Вынік сустрэчы падвёў Алег Андрэйчык, ён агучыў тэндэнцыі развіцця сістэмы санаторна-курортнага лячэння ў нашай краіне.

– Беларусы – адзіныя з краін СНД, хто дасягнуў у гэтай сферы ўзроўню 2019 года, а па памеры экспартных паступленняў і загрузцы сродкаў размяшчэння пераўзышоў яго. За гады мы пераасэнсавалі падыходы да развіцця турызму, і гэта дае станоўчы вынік. У той жа час, ёсць над чым працаваць у сферы аказання гасцінічных паслуг. Канкурэнцыя на рынку ёсць, і сур’ёзная. Важна яе вытрымаць і кадры не страціць.

Алег Яўстафавіч расказаў, што ўжо сфарміравана нацыянальная стратэгія развіцця турызму, згодна з якой да 2030 года стаіць задача за кошт экспартных паступленняў выйсці на ўдзельную вагу турызму ў агульным аб’ёме валавога ўнутранага прадукта краіны да 5 % (на сёння яна складае 2,5 %).

Ён падзякаваў калегам за сустрэчу, напярэдадні Дня медыцынскага работніка пажадаў усім моцнага здароўя і ўпэўненага развіцця.

Да словаў віншавання далучыўся Генадзь Балбатоўскі. З нагоды юбілейнай даты філіяла “Санаторый “Альфа Радон” і надыходзячага прафесійнага свята ён уручыў Ганаровыя граматы Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва кіраўніцтву ўстановы аздараўлення і ТАА “ТОРВЛАД”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

9 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

10 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

11 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

11 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

13 часов ago