Categories: Падзеі

Тарыф адзін — сумы розныя

Работнікі камунальнай гаспадаркі растлумачылі, чаму ў розных дамах за цяпло плацяць неаднолькава. Лічбы за ацяпленне ў “жыроўках” залежаць не толькі ад градуса цепланосьбіта і яго колькасці, але і ад катэгорыі дома. Цяпер такіх катэгорый дзве: уліковыя дамы, у тэхнічных памяшканнях якіх усталяваны групавыя прыборы ўліку цяпла, і безуліковыя будынкі (як правіла, гэта малаэтажкі, дзе тэхнічна немагчыма ўсталяваць такія прыборы).

У дамах, якія не маюць прыбораў уліку, плата за ацяпленне — нязменная велічыня з кастрычніка па красавік, незалежна ад таго, якая тэмпература на вуліцы і колькі было затрачана на падагрэў. У дамах, дзе групавыя прыборы ўліку цяпла ёсць, плацяць у залежнасці ад таго, наколькі холадна на вуліцы. Аўтаматыка прыкрывае (змяншае) падачу цепланосьбіта на дом, калі тэмпература на вуліцы павялічваецца, а калі халаднее — падача цяпла павялічваецца. Гэты групавы прыбор лічыць гігакалорыі цепланосьбіта. Паводле гэтых даных і выстаўляецца плата за карыстанне цеплавой энергіяй.

Камунальнікі ўдакладняюць, што тэмпература сеткавай вады, якая падаецца на дом, рэгулюецца ў адпаведнасці з тэмпературнымі графікамі, зыходзячы з градуса на вуліцы, а таксама вар’іруецца ў залежнасці ад цеплакрыніцы, з якой падаецца носьбіт энергіі. Сам уласнік таксама можа рэгуляваць тэмпературу ў кватэры, з дапамогай тэрмарэгулятара на батарэі, абмяжоўваючы доступ гарачай вады ў ацяпляльны прыбор. Гэта дазваляе стварыць камфортны мікраклімат, аднак не ўплывае на памяншэнне платы за ацяпленне.

Плаціць выключна за рэальна атрыманае цяпло можна толькі пры наяўнасці на батарэях уласніка кватэрнага прыбора ўліку цяпла — электроннага размеркавальніка. Менавіта ён фіксуе, калі тэрмарэгулятарам абмяжоўваецца доступ цепланосьбіта ў батарэю. Паказчыкі з размеркавальніка здымаюцца абслуговаючай арганізацыяй, якая пасля заканчэння ацяпляльнага сезона зробіць пераразлік платы за ацяпленне.

С. ГРЫШЫНА

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Уборка кукурузы і сяўба азімых зерневых

Работы ў палях, гібель на пажары, кантроль цэн, Адзіны дзень інфармавання – на гэтыя і…

4 часа ago

Салодкая восень

На Дзятлаўшчыне завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур, адгрымелі яркімі акордамі раённыя “Дажынкі”, але работа…

4 часа ago

Глыбінкай жыве Беларусь. Яўген Юшкевіч: “Я люблю нашу вёску, цудоўную Беларусь”

Наступны маршрут творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці быў…

4 часа ago

Моладзевыя навіны. “Будучыня – гэта мы!”

Пад такой назвай 7 верасня адбыўся ўрачысты прыём пераемнасці пакаленняў, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.…

4 часа ago

Вниманию диспетчеров такси и автомобильных перевозчиков!

ИМНС по Новогрудскому району информирует. Диспетчеры такси и автомобильные перевозчики, самостоятельно выполняющие прием и передачу…

5 часов ago

Об уплате физическими лицами единого имущественного платежа

Единый имущественный платеж введен с целью упрощения порядка уплаты имущественных налогов, он в себя включает:…

5 часов ago