Тактычная і страявая падрыхтоўка, навучанне ваеннай справе

26 мая на базе Казлоўшчынскай сярэдняй школы адбылося ўрачыстае адкрыццё ваенна-патрыятычнай змены аздараўленча-выхаваўчага палатачнага летніка “Абаронца. Збор ДП” для юнакоў 10 класаў раёна, якая прадоўжыцца да 6 чэрвеня.

Аб гатоўнасці 60 навучэнцаў да старту змены ваеннаму камісару Дзятлаўскага раёна Аляксандру Бургуну рапартаваў камандзір аддзялення.

Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена ўдзельнікам ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць”, прызёрам абласнога этапу рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Арляня” Вікторыі Барук і Артуру Лішыку.

Урачыстую падзею з выхаванцамі і педагогамі летніка раздзялілі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Умоўская, начальнік ПАВЧ № 1 Дзятлаўскага РАНС Аляксей Ганчарук, першы намеснік начальніка АУС райвыканкама Аляксей Кашко, настаяцель царквы Успення Прасвятой Багародзіцы гарадскога пасёлка Казлоўшчына протаіерэй Георгій Ярмоліч.

– Адкрыццё ваенна-патрыятычнага летніка па дапрызыўнай падрыхтоўцы – добрая практыка, – зазначыў Андрэй Садоўскі. – У свой час падобны летнік функцыянаваў у аграгарадку Белагурна, потым адбыўся перапынак на некалькі гадоў, а сёлета яго работа аднавілася. Вопыт, які вы атрымаеце за час змены, безумоўна, не будзе лішні. Падобныя зборы ажыццяўляюцца і для дарослых мужчын. Вас навучаць прыёмам страявой падрыхтоўкі, паўдзельнічаеце ў спартыўных мерапрыемствах, пазнаёміцеся, адчуеце плячо сябра і ўзаемаразуменне. Заклікаю быць уважлівымі адзін да аднаго і захоўваць патрабаванні тэхнікі бяспекі. Думаю, час праляціць хутка і з карысцю. У добры шлях!

– На ваенна-патрыятычных гульнях “Арляня” і “Зарніца” вы паказвалі добрыя вынікі, – звярнуўся да навучэнцаў Аляксандр Бургун. – Цяпер для вас падрыхтавана насычаная праграма, ёсць магчымасць наведаць вайсковыя часці, даведацца, як жывуць ваеннаслужачыя, якія віды ўзбраення і тэхнікі ёсць у нашай арміі. Упэўнены, што вы пасябруеце, а па заканчэнні змены будзеце ўспамінаць зборы, як прыемную падзею жыцця.

Протаіерэй Георгій Ярмоліч памаліўся за здароўе выхаванцаў і педагогаў летніка “Абаронца. Збор ДП” і блаславіў іх на добрыя справы.

Ад імя педагагічнага калектыву Казлоўшчынскай сярэдняй школы прысутных павіншаваў дырэктар установы Ігар Данільчык. Ён зазначыў, што заезду ўдзельнікаў змены папярэднічала грунтоўная падрыхтоўчая работа, каб стварыць усе неабходныя ўмовы для пражывання, падзякаваў настаўнікам і тэхнічнаму персаналу за прыкладзеныя намаганні. Юнакоў ён заклікаў быць дружнымі і ўважлівымі адзін да аднаго, прадставіў ім начальніка летніка Ірыну Кучынскую і старшых выхавальнікаў Таццяну Літвінскую і Таццяну Лазута.

Наперадзе ў кожнага з 60 юнакоў, якія правядуць гэтыя дні ў “Абаронцы”, – тэрміновая ваенная служба. У час змены яны ўдасканаляць навыкі па тактычнай і страявой падрыхтоўцы, стральбе, асновах медыцынскіх ведаў, пройдуць сапраўдную школу мужнасці, сяброўства і вернасці сваёй Айчыне, навучаць дакладна выконваць каманды і прымаць адказныя рашэнні.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Праект “Магія чытання” стаў прызёрам міжнароднага конкурсу

Гавораць, што сапраўдны тэатр пачынаецца з вешалкі. Але бібліятэчны тэатр кніжных прадстаўленняў “Магія чытання” Дзятлаўскай…

5 часов ago

З пылу з жару – да самага сэрца, або Як Дзятлаўшчына частавала дранікамі на Воранаўшчыне

22 жніўня гасцінны  гарпасёлак Воранава ператварыўся ў сапраўдную кулінарную сталіцу Гродзеншчыны – тут грымеў і…

5 часов ago

Открытие охоты на бобра и выдру

С 1 сентября открывается охота на бобра и выдру, которая продлится до 31 марта 2027…

6 часов ago

Дзень Войневіцкага сельскага савета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па…

7 часов ago

Безопасность детей – ответственность взрослых!

В минувшем году в Гродненской области зарегистрировано 11 пожаров из-за детской шалости с огнем. С…

8 часов ago

ПРО:Безопасность. Прибор, дающий шанс жить

О существовании автономных пожарных извещателей сегодня знает каждый. Необходимость их установки уже давно не вызывает…

8 часов ago