На базе ААТ “Дварэц-Агра” прайшоў раённы семінар па нарыхтоўцы і захоўванні травяных кармоў, які сабраў кіраўнікоў і спецыялістаў усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Арганізатарам сустрэчы стала ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. У семінары прынялі ўдзел эксперты – намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога аграпрамысловага саюза Іван Алізаровіч, спецыяліст Нацыянальнай акадэміі навук, прадстаўнікі заводаў-вытворцаў кансервантаў з Брэсцкай вобласці і горада Мінска.

Гасцей мерапрыемства павітаў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка.

– Усе мы разумеем, што сёння зялёнае жніво не менш важнае, чым уборка збожжавых культур. Ад таго, як своечасова і якасна гаспадаркі правядуць касьбу і закладку травяных кармоў, залежаць надоі, а значыць і фінансавы дабрабыт прадпрыемстваў. Згодна з планам, на Дзятлаўшчыне належыць убраць траваў першага ўкосу 15 497 гектараў, 3627 з іх – пасевы люцэрны. Задзейнічаны 33 касілкі і 25 кормаўборачных камбайнаў. Закласці кармы першага ўкосу неабходна ў максімальна сціслы тэрмін. Наша задача сёння – разам разгледзець тэхналогію і новыя падыходы да працэсу корманарыхтоўкі, каб не дапускаць памылак і стаць больш эфектыўнымі, – адзначыў Віталій Тадэвушавіч.

Практычная частка семінара прайшла на пляцоўцы МТК “Раготна”, дзе ўжо некалькі дзён ідзе закладка зялёных кармоў і трамбоўка траншэі.

– Задача – скасіць травы максімальна хутка, пакуль працягваецца фаза бутанізацыі люцэрны. Менавіта цяпер яна валодае максімальнымі характарыстыкамі і кармавой каштоўнасцю, – расказаў намеснік дырэктара ААТ “Дварэц-Агра” Дзяніс Тамкевіч. – Гэта сучасныя падыходы да корманарыхтоўкі, якім мы мусім адпавядаць: адзін са складнікаў “вялікага” малака –  якасныя кармы. Важны складнік поспеху – правільная фаза, якую нельга ўпусціць. На касьбе ў нас працуюць адразу тры касілкі, магутны атрад па падборы і транспарціроўцы зялёнай масы. На траншэі выконваем усё па тэхналогіі, для гэтага на трамбоўцы працуюць адразу тры адзінкі цяжкай тэхнікі. Другі фактар – кансервант, які ўносіцца ў час касьбы: мы косім пры аптымальнай вільготнасці, таму выкарыстоўваем біялагічныя кансерванты, якія маюць не менш за чатыры розныя штамы бактэрый для таго, каб правільна запусціць мікрабіялагічныя працэсы. Закрываем траншэю поліэтыленам паэтапна, што таксама дае свой станоўчы вынік.

На закладцы кармоў працуюць вопытныя механізатары-ўніверсалы, у ліку якіх – хлебароб па прызванні, герой мінулагодняга жніва Вячаслаў Кастусік:

–  Другі год закладваем сянажныя ямы на новым комплексе. Як кажуць, няўзброеным вокам відаць, што вялікія, змяшчальныя, роўныя, створаныя і падрыхтаваныя, каб і працаваць у іх было зручна, і захоўвалася ўсё добра. Працуем сумленна, бо ведаем, што ў кармах – наш заробак. Заўсёды побач спецыялісты, якія кантралююць тэмпературу і вільготнасць.

Удзельнікі семінара пабывалі на полі, дзе ідзе касьба люцэрны, і прынялі ўдзел у абмеркаванні тэмы, паслухалі выступленні экспертаў. Прадстаўнікі кампаній-вытворцаў кансервантаў растлумачылі асаблівасці іх ужывання і падкрэслілі, што самі па сабе яны не панацэя, а толькі памочнікі. Асновай застаецца якасная сыравіна. Пажадана, каб на касьбе траў былі заняты не проста спецыялісты, а па-сапраўднаму нераўнадушныя да сваёй справы людзі, якія могуць аналізаваць працэс, сачыць за пераменай надвор’я, вільготнасці, звяртаць увагу на нюансы, такія як змяненне вышыні зрэзкі траваў у залежнасці ад часу дня. Таксама за прымяненнем кансервантаў і кантролем працэсу варта прызначыць адказных работнікаў. 

– Мы мінулі той этап, калі трэба было проста накарміць карову, – падвёў вынік сказанаму Віталій Шулейка. – Цяпер выключна важная якасць кармоў.

Наталля АВЯРЧУК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #НаРоднойЗемлеЖивиКакХозяин

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago