Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу ад Дзятлаўскага раёна, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Умоўская ў інтэрв’ю газеце “Перамога” расказала пра сябе, удзел у маштабным форуме і будучыні сістэмы адукацыі:
– Мой шлях у педагогіку пачынаўся з мары: з першага класа школы, назіраючы за работай настаўнікаў, я ўсім сэрцам жадала таксама звязаць жыццё з гэтай прафесіяй. Іншыя варыянты нават не разглядала. Маё жаданне здзейснілася, і свой педагагічны шлях я пачала настаўнікам пачатковых класаў Данілавіцкай сярэдняй школы. У сістэме адукацыі Дзятлаўскага раёна я ўжо 29 гадоў: працяглы час займала пасаду намесніка дырэктара Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, з 2024 года працую ў аддзеле адукацыі. Рада, што дзякуючы Усебеларускаму народнаму сходу мой педагагічны вопыт будзе карысным не толькі ў родным раёне, але і на ўзроўні ўсёй краіны.
– Дайце сваю ацэнку сістэме адукацыі ў Беларусі. Якія прапановы вы б унеслі ў яе работу як дэлегат УНС?
– Сістэма адукацыі ў нашай краіне дынамічна развіваецца, укараняюцца новыя тэхналогіі, удасканальваецца нарматыўная база. З кожным годам навучэнцы маюць усё больш магчымасцей праявіць сябе ў навуковай, даследчай дзейнасці, мерапрыемствах. Мы жывём у час вялікіх магчымасцей: сёння школьнікі як гарадскіх, так і сельскіх школ могуць заявіць пра сябе на рэспубліканскім і міжнародным узроўні, ужо ў школе закласці фундамент і вызначыць арыенціры для паступлення на вышэйшую ступень адукацыі. З навучэнцамі працуюць як вопытныя педагогі, так і перспектыўная моладзь: толькі сёлета ў наш раён прыйшоў 21 малады спецыяліст, які стараецца праявіць сябе.
– Якія эмоцыі вы адчувалі, удзельнічаючы ва Усебеларускім народным сходзе?
– У пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу я прымала ўдзел упершыню, абіралася як дэлегат ад мясцовых Саветаў дэпутатаў. Удзячная за давер, аказаны суайчыннікамі, якія выбралі мяне дэлегатам, адчуваю адказнасць за важныя стратэгічныя рашэнні, якія я разам з прадстаўнікамі ўсёй краіны прымаю ў рамках УНС. Усяго на сустрэчы прысутнічала 1159 дэлегатаў ад усіх рэгіёнаў Беларусі і розных пластоў грамадства, яшчэ 715 чалавек запрошаных. У першы дзень сустрэчы Прэзідэнт выступіў з пасланнем пад дэвізам: “Час выбраў нас”. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што VII Усебеларускі народны сход стаў падзеяй, якая падзяліла гісторыю краіны на “да” і “пасля”, паколькі форум сабраўся як канстытуцыйны орган з пашыранымі паўнамоцтвамі. Быць дэлегатам УНС – значыць несці адказнасць за лёс краіны, быць “барометрам” грамадскай думкі, даносіць да людзей, наколькі важна сёння заставацца моцнымі, адзінымі і згуртаванымі ў абароне інтарэсаў нашай Радзімы.
– Разгляд якіх яшчэ пытанняў, на вашу думку, быў бы актуальным у рамках УНС?
– Як педагогу мне блізкія пытанні адукацыі. Адным з актуальных, на мой погляд, з’яўляецца сістэма аплаты і прэміравання настаўнікаў. На дадзены момант працэдура дастаткова складаная і патрабуе ўдасканалення, нетрывіяльных рашэнняў і спрашчэння. У наша стагоддзе цыфравізацыі і імклівага камп’ютарнага прагрэсу важна яшчэ больш увагі надаць тэхнічнай абсталяванасці школ. Як настаўнік і як жанчына не магу застацца ў баку ад пытання дэмаграфічнай бяспекі нашай краіны.
– У рабоце УНС прымае ўдзел шмат маладых дэлегатаў. Як ставіцеся да такой тэндэнцыі?
– Стаўлюся да гэтага цалкам станоўча, бо моладзь павінна быць зацікаўлена ўдзельнічаць у жыцці сваёй краіны. Маладыя дэлегаты прыносяць з сабой шмат прагрэсіўных ідэй і ініцыятываў, якія трэба прасоўваць. У Беларусі вельмі дастойная моладзь, неабходна даваць ёй магчымасць праявіць сябе.
– На ваш погляд, якое значэнне Усебеларускага народнага сходу для нашай краіны?
– Цяпер у сусветнай супольнасці папулярна размаўляць аб дэмакратыі. Я лічу, што Усебеларускі народны сход – яскравае праяўленне дэмакратыі ў нашай краіне, калі дэлегаты ад народа могуць выказаць сваё меркаванне па найважнейшых дзяржаўных пытаннях. За 30 гадоў УНС прайшоў шлях ад перыядычнага дарадчага форуму да вышэйшага органа народаўладдзя Рэспублікі Беларусь. Калі раней рашэнні сходу насілі рэкамендацыйны характар, цяпер іх абавязковае выкананне замацавана законам. Віншую ўсіх сёлетніх і мінулых дэлегатаў, а таксама ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь з юбілеем Усебеларускага народнага сходу.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #ВНС_30лет
Семиэтажный жилой дом на 49 квартир, большинство из которых арендные, торжественно открыли накануне областного фестиваля-ярмарки…
Сколько туристов посещают Беларусь? Белстат представил статобзор ко Всемирному дню туризма, который отмечается 27 сентября,…
Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…
Уже 26 сентября городской поселок превратится в масштабную праздничную локацию, где будут чествовать лучших тружеников…
Елена Васкель, начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, председатель районной организации ОО…
У Казлоўшчынскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва разам з кірмашом…