Таццяна Нікіпорчык: “Мы на правільным шляху”

Меркаваннем наконт праекта Закона аб УНС і выбарчым заканадаўстве падзялілася дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Таццяна Нікіпорчык:

– Я сама дэлегат і асабіста ўпэўнілася, што на ўсебеларускім форуме былі людзі з народа і абраныя народам. З многімі мы прадаўжаем сустракацца па рабоце, вырашаем праблемы нашага раёна і яго жыхароў, стараемся зрабіць іх жыццё лепшым, таму дэлегатам Усебеларускага народнага сходу я буду давяраць, бо ведаю і паважаю іх.

Поўнасцю падтрымліваю палажэнне праекта Выбарчага кодэкса аб тым, каб адмяніць арганізацыю ўчасткаў для галасавання за мяжой. Не здольны ўнесці канструктыўныя прапановы па развіцці сваёй краіны тыя, хто не жыве на роднай зямлі і сам не працуе дзеля яе дабрабыту, не бачыць сапраўднай сітуацыі. Такі чалавек не можа ацаніць, што добра, а што дрэнна. Увогуле, перш чым крытыкаваць ці асуджаць іншага, трэба ацаніць, што зрабіў сам.

Як прадстаўніца беларускай жаночай арганізацыі і кіраўнік жаночага калектыву, магу ўпэўнена сказаць, што нашы суайчынніцы могуць і ўмеюць плённа пераадольваць цяжкасці, скіроўваць сваю станоўчую энергію і вопыт на развіццё дзяржавы. Радуе, што сярод дэлегатаў УНС 400 будуць менавіта прадстаўнікамі грамадскасці.

Увогуле, усенароднае абмеркаванне важных тэм і работа дыялогавых пляцовак – гэта правільны кірунак, людзі розных прафесій з неаднолькавым жыццёвым вопытам сапраўды могуць уносіць карысныя прапановы, паколькі з многімі праблемамі ўжо сутыкаліся і паспяхова іх вырашалі на практыцы.

Што мы на правільным шляху і павінны такім жа курсам рухацца далей, пацвердзіў і рэспубліканскі канстытуцыйны рэферэндум. У нас дастойны лідар краіны, разам мы ідзём па шляху правільных рашэнняў, падтрымліваем усе адзін аднаго ў складаных сітуацыях і ствараем будучыню для наступных пакаленняў. Беларусы – працавіты, памяркоўны, мудры народ, здольны прымаць правільныя рашэнні.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

5 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

5 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

7 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

7 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago