Да раённай экалагічнай акцыі “Дрэва героя” далучыліся ўстановы адукацыі Дзятлаўшчыны

У Жукоўшчынскай базавай школе з мэтай захавання памяці аб героях Вялікай Айчыннай вайны вучні і адміністрацыя школы, а таксама старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык, які , дарэчы, дапамог школе набыць пасадачны матэрыял, высадзілі кляновую алею на тэрыторыі школы.

Перад пачаткам мерапрыемства кіраўнік школьнага музея “Літаратурная Дзятлаўшчына” напомніла дзецям аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі мікрараёна і ўдзеле землякоў-герояў у вызваленні Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб неабходнасці берагчы памяць аб загінулых, якія падарылі нам мірнае неба над галавой.

На прышкольнай тэрыторыі Раклевіцкай базавай школы ў рамках акцыі з’явіўся малады сад. Да гэтай падзеі былі падрыхтаваны яблыневыя саджанцы 10 гатункаў. Спачатку рыхтавалі месцы для пасадкі,  кіёчкі для падвязкі, а затым, выконваючы ўсе неабходныя тэхналогіі, навучэнцы  высадзілі маладыя саджанцы.

Вучнямі Дварэцкай сярэдняй школы ўжо вясной была пасаджана “Алея Героя” ў межах рэспубліканскай акцыі ў гонар ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Мікалаевіча Бузука.  Цяпер школьнікі прыбралі апалае лісце, замянілі шыльду, ускапалі глебу вакол дрэў.

Вучні 8-10 класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава сумесна з першым сакратаром  РГА “БРСМ” Кацярынай Хілімончык, супрацоўнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў  і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрыем Балькоўскім, дырэктарам установы адукацыі Марынай Нячай заклалі алею з туяў на школьным двары.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago