У палітычным полі Беларусі 24-25 красавіка адбылася важная падзея: прайшло пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу ў новым канстытуцыйным статусе.
Дзятлаўшчыну на ім прадстаўлялі чатыры дэлегаты, сярод якіх дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык.
Таццяна Сямёнаўна падзялілася ўражаннямі ад форуму:
– Не першы раз з’яўляюся дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, аднак цяпер адчуваю двайную адказнасць за прымаемыя на форуме рашэнні, паколькі Сход набыў канстытуцыйны статус. Для мяне як для кіраўніка тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадстаўніцы раённага актыву Беларускага саюза жанчын, матулі асабліва блізкімі і важнымі з’яўляюцца тэмы якасці жыцця, абароненасці насельніцтва Беларусі, сацыяльнай справядлівасці, эвалюцыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі. Факты, якія пачулі з даклада Прэзідэнта па ўсіх гэтых пазіцыях, надаюць упэўненасці.
Не менш важна, каб наша краіна і нашы людзі былі пад надзейнай абаронай і збераглі ўсе дасягненні. Радуе, што, набыўшы новыя паўнамоцтвы і статус, Усебеларускі народны сход стаў, як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, “ахоўным буферам ад магчымых небяспечных працэсаў, якія ідуць уразрэз з інтарэсамі грамадства і дзяржавы”. Больш упэўнена глядзець у будучыню дапамагае і сённяшні разгляд Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны. Усе стратэгічныя напрамкі, структура, дзеянні, якія “распісаны” ў гэтых нарматыўных актах, тычацца не толькі ваенных, сілавога блока, але і ўсіх грамадзян, усіх галін эканомікі, прамысловасці. Таму абарона нашай краіны, яе незалежнасць і тэрытарыяльная цэласнасць залежаць ад кожнага беларуса. Мы працавітыя, памяркоўныя, старанныя, думаю, мы на правільным шляху, і важна з яго не збочваць.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…
Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…
Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму оплаты труда, при которой часть или весь…
Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…
У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…
Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…