Андрэй Садоўскі: “Што маем, трэба зберагчы, каб застацца адзіным мірным народам”

У палітычным полі Беларусі 24-25 красавіка адбылася важная падзея: прайшло пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу ў новым канстытуцыйным статусе.

Дзятлаўшчыну на ім прадстаўлялі чатыры дэлегаты, сярод якіх старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі.

Андрэй Уладзіміравіч падзяліўся ўражаннямі ад форуму:

– Сустрэча праходзіла пад сімвалічным лозунгам: “Час выбраў нас”, і гэта не выпадкова. Усебеларускі народны сход VII склікання ўпершыню працаваў у канстытуцыйным статусе. Нездарма Прэзідэнт адзначыў, што гэта падзея “фактычна дзеліць гісторыю палітычнага жыцця краіны на да і пасля”. Як заўсёды, выступленне Аляксандра Рыгоравіча было змястоўным і глыбокім. Звяртаючыся да нас, дэлегатаў УНС, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусі неабходна прадоўжыць эвалюцыйны рух і развіццё. Паколькі Усебеларускі народны сход цяпер надзелены новым статусам, новымі функцыямі і паўнамоцтвамі, то ад кожнага з дэлегатаў, ад іх поглядаў, рашэнняў, жыццёвай пазіцыі і вопыту залежаць прымаемыя на форуме рашэнні, той стратэгічны курс, якім будзе рухацца дзяржава.

Ужо тры дзесяцігоддзі Беларусь ідзе шляхам сацыяльнай справядлівасці, забеспячэння роўных правоў і магчымасцяў для сваіх грамадзян, захавання нацыянальных і культурных каштоўнасцяў, традыцыйнага ўкладу жыцця. Гэта неабходна зберагчы і надалей, каб застацца моцнай незалежнай дзяржавай, адзіным мірным народам.

У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка даў прынцыповыя ацэнкі падзей і працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве і на сусветнай арэне. Падкрэсліў, што разумець і правільна іх ацэньваць павінны ўсе члены УНС, паколькі ў канстытуцыйным статусе Сход зацвярджае ўсе асноўныя праграмныя дакументы, якія вызначаюць эканамічнае развіццё і бяспеку нашай краіны. На гэты раз былі разгледжаны Ваенная дактрына і Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі – тэмы ключавыя, бо, як заўважыў беларускі лідар, “калі не будзе спакою, тады іншыя пытанні становяцца другараднымі”. Сёння Беларусь – сацыяльна арыентаваная краіна з моцнай эканомікай і высокім узроўнем чалавечага развіцця. Мы ўваходзім у пяцёрку лідараў сярод краін СНД па сярэднедушавой вытворчасці збожжа і агародніны, зрабілі значны крок наперад па забеспячэнні энергетычнай незалежнасці, у нас будуецца жыллё, дарогі, памнажаецца прамысловы патэнцыял, павялічваюцца рэальныя даходы і якасць жыцця насельніцтва. Усё гэта ёсць, і пра гэта, як і на глабальныя тэмы, трэба размаўляць з нашымі грамадзянамі, з народам, бо толькі беларусы ведаюць, якой павінна быць наша краіна, як зрабіць яе мацнейшай. Час выбраў нас – дык будзем крочыць у нагу з часам.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Як атрымаць пасведчанне чарнобыльца?

У Дзятлаўскім раёне ёсць населеныя пункты, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання. Яны ўваходзяць у…

16 минут ago

Наш гістарычны выбар. Пашчасціла паўдзельнічаць у важных для Беларусі падзеях

Усебеларускі народны сход сёлета адзначае сваё 30-годдзе. Георгій Белуш, былы старшыня Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта,…

18 минут ago

Дэпутацкія клопаты. Канцылярскіх тавараў павінна быць больш

Насычанасць гандлёвай сеткі школьнымі таварамі знаходзіцца на пастаянным кантролі дзяржаўных службаў і дэпутацкага корпусу. Напярэдадні…

34 минуты ago

Лялечны тэатр “Кніжуля” запрашае сяброў

Калі любімыя кніжныя персанажы пакідаюць звычайныя паліцы і пачынаюць гаварыць, спяваць і дзяліцца жыццёвай мудрасцю,…

3 часа ago

Из средневековья — на бровар!

Идеальное сочетание истории, классных локаций и отличного вкуса - под таким девизом профсоюзным комитетом УЗ…

5 часов ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

5 часов ago