Уражаннямі ад удзелу ў VI Усебеларускім народным сходзе падзялілася дэлегат форуму, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык.
– На VI Усебеларускім народным сходзе адбыўся дыялог аб будучыні Беларусі. На пачатку свайго даклада кіраўнік дзяржавы звярнуўся да дэлегатаў і нагадаў, што ўсе мы абраныя народам і самі выхадцы з народа, таму не варта баяцца: мы на сваёй зямлі і гаспадары ў сваёй краіне. Большасць з нас стаялі ля вытокаў і прымалі ўдзел у развіцці Беларусі пасля распаду Савецкага Саюза.
Беларускі народ – удзячны народ, і мы не павінны зачыняць дзверы перад тымі краінамі, якія падтрымалі нас у цяжкую хвіліну. Гэта асабліва тычыцца супрацоўніцтва з Кітаем. Таксама Прэзідэнт расказаў аб адносінах Беларусі з Расіяй. У складаны перыяд пандэміі і каляровых рэвалюцый знешнія сілы асабліва стараюцца “расхістаць” сітуацыю ў Расіі і сінхранізаваць расійскія пратэсты з беларускімі мітынгамі. Таму нам неабходна яшчэ больш згуртавацца і адстаяць сваё права развівацца самастойна, каб краіны Захаду не дыктавалі, як трэба кіраваць Беларуссю.
Асабліва парадавала, што ў час форуму кіраўнік дзяржавы прапанаваў распрацаваць праграму “Шматдзетная Беларусь”: пашырыць межы выкарыстання сямейнага капіталу і працу маці па выхаванні дзяцей ацэньваць, як любую іншую. Прэзідэнт выказаў думку, што маці чатырох дзяцей ужо “зарабіла” будучую працоўную пенсію. Па меркаванні Прэзідэнта, можна “падрэзаць” любую іншую праграму, толькі не дэмаграфічную.
Хачу адзначыць, што на працягу нашага знаходжання ў сталіцы панавала добразычлівая атмасфера, прыём быў вельмі цёплы, і мы адчувалі пастаянную падтрымку кіраўніка дзяржавы – Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
Ірына СТЫРНІК
Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…
21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…
Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…