Калі лік ідзе на хвіліны

На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі, падрыхтаванасць персаналу да рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.

Нагодай для кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў стала здарэнне ў Гродзенскім абласным клінічным цэнтры “Псіхіятрыя-наркалогія”. У адным з яго аддзяленняў на пятым паверсе адбыўся пажар, у выніку якога былі траўмаваны шэсць чалавек. Аб’ектамі кантролю ў нашым раёне сталі сацыяльны пансіянат “Колас”, палаты сястрынскага догляду Казлоўшчынскай гарадской участковай (пасялковай) бальніцы,  аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, Дзятлаўская ЦРБ, бальніца сястрынскага догляду аграгарадка Гезгалы. З калектывамі ўстановаў сустрэліся намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель, намеснік галоўнага доктара раённай бальніцы Алена Якубоўская. На кожным з аб’ектаў  Сяргей Кухарчык праэкзаменаваў дзяжурны медыцынскі персанал на веданне “на зубок” асноўных чатырох крокаў пры ўзнікненні пажару, звярнуў увагу на недахопы і дэталёва разабраў праблемныя сітуацыі.

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на веданне персаналам шляхоў эвакуацыі, наяўнасць сродкаў абароны і пажаратушэння.

– Веданне і замацаванне парадку дзеянняў на пажары трэба давесці да аўтаматызму, каб днём, ноччу – у любы час сутак кожны работнік не разгубіўся, а правільна выконваў тыя дзеянні, якія абавязаны, – звярнуў увагу Сяргей Іванавіч. – Помніце, што ў рэальных абставінах лік ідзе на хвіліны, кожная з якіх можа стаць крытычнай.

Ён нагадаў работнікам і кіраўнікам установаў, што замоўчваць такія сітуацыі і спрабаваць самім ацаніць рызыку катэгарычна недапушчальна. Сяргей Кухарчык прапанаваў тэхнічную падтрымку Дзятлаўскага РАНС у правядзенні ўнутраных вучэнняў у кожнай з установаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

administrator

Recent Posts

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

35 минут ago

Электробезопасность в новогодние праздники

Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…

2 часа ago

Эффективность принимаемых мер по сокращению количества пустующих домов

Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…

2 часа ago

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

19 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

19 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

20 часов ago