Аляксандр Саладуха выступіць у Дзятлаве з новым альбомам

8 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці чарговы сольны альбом і новую канцэртную праграму “Играй, музыкант” прадставіць выканаўца хітоў “Здравствуй, чужая милая”, “Там, где зреет виноград” – заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Саладуха. Ужо амаль чатыры дзесяцігоддзі ён прадаўжае заваёўваць канцэртныя пляцоўкі і сэрцы гледачоў, даказваючы, што талент і энергія не падуладны часу. У інтэрв’ю газеце “Перамога” артыст расказаў, чым будзе здзіўляць дзятлаўчан на сваім канцэрце:

– Гэта прэзентацыя 15-га па ліку юбілейнага сольнага альбома. Пласцінка пісалася два гады, у яе ўвайшло 15 трэкаў: гэта 7 новых кампазіцый, 4 дуэты і 4 мега-хіты. У першым аддзяленні прагучаць 7 новых песень і дуэт з ансамблем “Песняры” – прысвячэнне памяці Уладзіміра Мулявіна. У другім – залатыя хіты з папярэдніх пласцінак. Таксама і ў першым, і ў другім аддзяленнях прадстаўлю некалькі новых песень, якія ўвойдуць у наступны, 16-ты альбом. Работа над ім ідзе поўным ходам, выпуск намечаны на 2027 год – да чарговага майго творчага юбілею. Альбом будзе называцца “Жить без песен нельзя!” па аднайменнай кампазіцыі Алега Елісеенкава. У перапынку будзе выступаць малады аўтар-выканаўца Цімур Прахін. Пасля канцэрта па традыцыі і я, і Цімур выходзім у фае, дзе ладзіцца продаж нашай сувенірнай прадукцыі, раздаём аўтографы і праводзім вялікую фотасесію з прыхільнікамі творчасці.

– Наступны год – адметны для вас. Падзяліцеся планамі і задумкамі на яго.

– 1 сакавіка споўнілася 39 гадоў маёй работы на прафесійнай сцэне, наступны год – юбілейны, на які я намеціў сольнік на Кастрычніцкай плошчы ў чэрвені, калі праходзяць выпукскныя балі ў школах і ВНУ. Хачу сабраць 50 тысяч гледачоў і ведаю, як гэта зрабіць. Канцэрт будзе называцца “Антоныч прадстаўляе”, на сцэну я выйду разам з таленавітай беларускай моладдзю. Ужо пацвердзілі свой удзел Насця Краўчанка, Дзім Дзімыч, Улад Кабякоў,  Nkeeei. Таксама сёлета  ў лістападзе завяршаем канцэртны тур у падтрымку альбома “Играй, музыкант” і ўжо з лютага 2027 года пачынаецца новы – з 16-й пласцінкі “Жить без песен нельзя!”.

– У Год беларускай жанчыны не магу не спытаць, ці ёсць у новым альбоме песні аб нашых прыгажунях?

– Абавязкова! Цэнтральная песня альбома – “Спасибо, родная!”, прэм’ера якой адбылася 8 сакавіка на сольным канцэрце ў Палацы спорту ў Мінску. Падрыхтаваў сюрпрыз жонцы і дачцэ – купіў ім білеты на канцэрт на першы рад. У наступны альбом увойдзе рэмейк песні “Люблю цябе” вядомага італьянскага кампазітара Рыкарда Фольі, да якой кіраўнік арт-групы “Беларусы” па маёй просьбе напісаў рускамоўны тэкст.

– Аляксандр, у вас насычанае творчае жыццё. Дзе яшчэ, акрамя канцэртаў, прыхільнікі вашай творчасці могуць убачыць вас?

– Ахвотна прымаю запрашэнні выступаць на вяселлях, карпаратывах, Днях горада і іншых мерапрыемствах у самых розных населеных пунктах Беларусі. Таксама часта ўдзельнічаю ў тэлевізійных праектах. Напрыклад, я пастаянны госць праграмы “Добры вечар!”: за два гады яе існавання 24 разы здымаўся ў ёй. На тэлеканале АНТ стартаваў цікавы праект “Песні старых двароў” з вядучым народным артыстам Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Харацьянам, якая будзе трансліравацца па тэлебачанні з 3 кастрычніка. Я ўдзельнічаў ужо ў трох перадачах, выконваў песні Іосіфа Кабзона, Міхаіла Мурамава. Шмат здымак і тэлевізійных праектаў: чарговы раз быў у журы трэцяга сезона “Фактар.by 60+”. 22 жніўня буду фіналіць тэлевізійны канцэрт тэлеканала АНТ у Навагрудку, запрашаю яго наведаць.

– Аляксандр, дзякуй за размову. З нецярпеннем чакаем вас у Дзятлаве.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Аляксандра САЛАДУХІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Госавтоинспекция напоминает правила проезда перекрестков и пешеходных переходов!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…

18 минут ago

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

55 минут ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 21 августа 2026 года. Подписывайтесь…

4 часа ago

Калі лік ідзе на хвіліны

На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…

18 часов ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

20 часов ago

На контроле. Порядок на земле – общая ответственность

КГК Гродненской области выявил нарушения при исполнении поручения Главы государства о наведении порядка на земле…

21 час ago