Categories: Падзеі

«Сырная страна» нарошчвае аб’ёмы вытворчасці

У трэцюю нядзелю лістапада сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, чыя штодзённая праца звязана з харчовай бяспекай нашай краіны. У іх ліку работнікі ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод». Прадукцыя прадпрыемства выходзіць пад брэндам «Сырная страна» і вядомая не толькі сярод спажыўцоў рэспублікі, але і за яе межамі.

Карэспандэнтка газеты «Перамога» даведалася ў дырэктара завода В. Палюховіча пра вынікі работы і вытворчыя планы.

 

— Вадзім Уладзіміравіч, наколькі паспяховы для «Сырной страны» 2017 год?

Па выніках за 9 месяцаў наша прадпрыемства знаходзіцца на першых пазіцыях сярод іншых перапрацоўчых прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці: рэнтабельнасць складае каля 25%. Гэты паказчык сведчыць, што ў фінансавай дзейнасці мы граматна размяркоўваем затраты, выкарыстоўваем актуальныя цэны на прадукцыю.

Станоўчыя вынікі ў нас і па валавай вытворчасці прадукцыі. Апошнім часам не праводзілі маштабных работ па рэканструкцыі і мадэрнізацыі, але пры існуючых вытворчых магутнасцях займелі каля 12% росту вытворчасці цвёрдых сыроў. Гэта адбылося за кошт таго, што змаглі адшукаць рэзервы ў рабоце.

Аднак мала вырабляць тавар. Каб дасягнуць высокіх вынікаў, трэба яго рэалізоўваць. Ёсць такі паказчык эфектыўнасці работы прадпрыемства, як «нарматыўныя астаткі гатовай прадукцыі». Адносіны аб’ёму астаткаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці на нашым заводзе складаюць 29%. Гэта сведчыць аб тым, што складскіх запасаў у нас менш за норму. Усю вырабленую прадукцыю мы рэалізоўваем на традыцыйных рынках. Звыш 80% — у Расійскай Федэрацыі. Каля 2,7% складае экспарт у Казахстан, Украіну.

Сёлета ўдалося дэверсіфікаваць расійскі рынак: наладзіць пастаўкі на Далёкі Усход і за Урал.

Да 16% знізілі ўзровень затрат, што ўдалося зрабіць за кошт павелічэння аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі.

Павышэнне эфектыўнасці работы прадпрыемства дазволіла павялічыць сярэднюю заработную плату работнікаў завода. Захавалі таксама ўвесь сацыяльны пакет падтрымкі работнікаў, а ён у нас, паводле калектыўных дагавораў, традыцыйна аб’ёмны.

— Ці плануеце вырабляць новыя гатункі прадукцыі?

Паступова мы пачынаем асвойваць рынак сыроў з доўгімі тэрмінамі выспельвання. Гэта сыры тыпу «Пармезан» з тэрмінам выспельвання ад 6 месяцаў і даўжэй. Накірунак для нас новы. Свае пачынанні апрабавалі на прафесійным дэгустацыйным конкурсе ў Гродне, які ладзіўся ў верасні ў рамках фестывалю сыру. Атрымалі другое месца ў намінацыі «Сыры з чэдарызацыяй» за «Сhedder Gold» з масавай доляй тлушчу 45%, першае — за сыр які адносіцца да групы сыроў з высокай тэмпературай нагрэву, фармаваных насыпам «Сheese BUM» з масавай доляй тлушчу 45%. Гэта сведчыць аб тым, што нашы навінкі станоўча ацэнены экспертнай супольнасцю рэспублікі і даюць нам шанц развіваць гэты сегмент рынку, нарошчваць аб’ёмы вытворчасці такой прадукцыі. Вядзём перамовы з гандлёвымі партнёрамі, каб выставіць гэту прадукцыю на паліцы рознічных, сярэдне- і буйнааптовых сетак.

У новым цэху мяккіх сыроў пашырылі лінейку тварожнай прадукцыі. Цяпер наш тварог ад 1 да 9% тлустасці дробнай і буйной фасоўкі прадстаўлены ў буйных гандлёвых сетках Рэспублікі Беларусь, нашых фірменных магазінах.

Вяртаючыся да дасягненняў 2017 года, адзначу, што «Сырная страна» дастаткова шырока прадстаўлена ў такіх буйных беларускіх гандлёвых сетках, як «Еўраопт», «Дабраном», гандлёвых цэнтрах «Карона», «Алмі». Па выніках года збіраемся сур’ёзна нарасціць сваю прысутнасць у гэтым сегменце рынку.

— Якія планы на бліжэйшы час?

Збіраемся захаваць тую станоўчую дынаміку, якую маем. У канцы года павінны выйсці на даведзеныя паказчыкі бізнэс-плана, у тым ліку па чыстым прыбытку. Для нас гэта важная задача, з якой, па ацэнцы дзейнасці за апошнія тры гады, павінны справіцца і атрымаць станоўчыя лічбы. Каб у наступным годзе паказчыкі фінансавай дзейнасці прадпрыемства таксама былі станоўчыя, будзем прыкладаць намаганні для захавання аб’ёму і павышэння якасці прадукцыі, пашырэння і дыверсіфікацыі экспарту, асваення новых рынкаў збыту, пашырэння лінейкі дробнафасаванай прадукцыі.

— Раскажыце пра калектыў прадпрыемства.

Работа на вытворчасці – гэта работа каманды. Тыя вынікі, пра якія ішла размова, безумоўна, уклад кожнага з нашых работнікаў. Аднаму спецыялісту, наколькі б прафесійным і падрыхтаваным ён ні быў, немагчыма вырашыць увесь спектр праблем. Таму адзначаць варта ўсіх работнікаў. Асабліва тыя падраздзяленні, за кошт якіх завод нарасціў аб’ёмы выпускаемай прадукцыі. Гэта ўчастак чэдарызаваных сыроў, цэх мяккіх сыроў.

Вядома, вынікі іх работы цесна звязаны з работай дапаможных службаў (лабараторыі, спецыялістаў па якасці), але паказчыкі вытворчасці менавіта гэтых цэхаў павялічылі выніковыя валавыя лічбы. Традыцыйна высокія тэмпы мае ўчастак асноўнай вытворчасці.

— Чаго пажадаеце калегам і ветэранам галіны да прафесійнага свята?

Пажадаю захоўваць бадзёрасць духу, бачыць перспектывы развіцця ў індывідуальнай дзейнасці і ў агульнай рабоце прадпрыемства, ставіць перад сабой амбіцыёзныя задачы і дасягаць іх. А каб былі сілы і настрой для работы – дабрабыту і ладу ў сем’ях, моцнага здароўя, увагі блізкіх.

І. КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

9 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

10 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

11 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

11 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

12 часов ago