Сяргей Новік: “Ратаўнік – прафесія шматгранная”

Нездарма Дошка гонару Дзятлаўскага раёна знаходзіцца практычна ў цэнтры горада, на перасячэнні вуліц Леніна і Чырвонаармейскай.

Штогод сваё месца тут займаюць партрэты васямнаццаці лепшых з лепшых работнікаў розных працоўных калектываў Дзятлаўшчыны. Уцешна побач з вопытнымі працаўнікамі бачыць тут маладых.

Старшы інжынер сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях маёр унутранай службы Сяргей Новік, напэўна, уладальнік самай “доўгай” пасады ў раёне. Як і ўсе яго калегі па службе, ён нясе павышаную асабістую адказнасць і мае немалое кола абавязкаў, з якімі спраўляецца на “выдатна”.

Сяргей Новік – ураджэнец Ваўкавыска, на Дзятлаўшчыну ў 2012 годзе яго прывяло размеркаванне пасля заканчэння тагачаснага Мінскага камандна-інжынернага інстытута.

Сваю працоўную сцяжыну Сяргей Новік выбраў у выпускным класе школы. Як ён сам узгадвае, на выбар паўплываў папяровы буклет, у якім даступна і натхняльна расказвалася аб атрыманні вышэйшай адукацыі па прафесіі ратаўніка.

– Паступаючы ў інстытут, я ўяўляў сабе толькі адзін бок будучай прафесіі – пажаратушэнне. Як зразумеў з гадамі, справа гэта шматгранная.

У Дзятлаве Сяргей Анатольевіч пачынаў з працы ў інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду. Малады інспектар атрымліваў практычныя навыкі справы ў дружным, зладжаным калектыве, паспеў папрацаваць пад мудрым кіраўніцтвам такіх начальнікаў інспекцыі, як Сяргей Саламевіч, Сяргей Казак, Сяргей Кухарчык.

Штодзённыя абавязкі Сяргея Новіка разнастайныя і рознанакіраваныя. Гэта планаванне дзейнасці сектара, падрыхтоўка дакументацыі, інфармаванне аб пагрозе ўзнікнення надзвычайных сітуацый, аб выяўленых недахопах, якія могуць прывесці да іх.

Ратаўнік адзначыў, што ў пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый і выканання патрабаванняў аддзела па надзвычайных сітуацыях дзятлаўчане вельмі дысцыплінаваныя. Людзі наведваюць сельскія сходы, якія да ўскладнення эпідэміялагічнай сітуацыі рэгулярна праводзіліся ў вёсках і аграгарадках, уважліва знаёмяцца з інфармацыяй, выконваюць прадпісанні ратаўнікоў, выпраўляючы пажаранебяспечныя недахопы ў сваіх дамах. Пажылым людзям у гэтым дапамагаюць іх дзеці або мясцовыя органы ўлады. Людзі добразычліва ставяцца да супрацоўнікаў аддзела па надзвычайных сітуацыях, пры гэтым у кожным рэгіёне Дзятлаўшчыны людзі розныя. За гады працы з насельніцтвам раёна Сяргей Новік навучыўся нават вызначаць характар кожнага з сельскіх саветаў і будаваць сваю адмысловую лінію работы.

– З тае прычыны, што наш аддзел невялікі, каля 70 чалавек, тут працуюць універсальныя спецыялісты: усе ўдзельнічаюць ва ўсім, – адзначыў інжынер. Таму заўжды працуюць законы ўзаемнай падтрымкі і таварыскасці.

На Дзятлаўшчыне нядаўняга маладога спецыяліста, а сёння – вопытнага работніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Новіка затрымаў не толькі добры калектыў і спрыяльныя ўмовы працы, але і асабістае шчасце. У 2015 годзе Сяргей Анатольевіч стварыў сям’ю, а сёлета ўжо другі раз стаў татам.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

8 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

8 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

8 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

9 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

9 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

9 часов ago