Вясновае сонечнае надвор’е спрыяе сельскагаспадарчым работам.

На 6 красавіка ў раёне ўжо пасеяна 3122 гектары ячменю (68 % да задання), 473 гектары аўса (89 %), 404 гектары пшаніцы (36 %), 270 гектараў зернебабовых (42 %).

Вясна – гарачая пара ў КСУП “Хвінявічы”, дзе руплівыя работнікі ўсе сілы аддаюць у гэты час на сяўбу. Каля вёскі Разважжа на полі плошчай 60 гектараў сеюць яравы ячмень. З гэтай работай плануюць справіцца дні за два, бо поле поўнасцю падрыхтавана: згарана, унесены мінеральныя ўгнаенні, праведзена культывацыя. На пасяўным агрэгаце тут працуе механізатар Анатоль Лаўнік, на падвозе насення – вадзіцель Мікалай Губка. Тут жа шчыруе і малады перспектыўны работнік – загадчык участка Ігар Кавальчук.

Работнікаў заспелі якраз у час перапынку, калі ім прывезлі абед. Як расказаў намеснік дырэктара КСУП “Хвінявічы” па вытворчасці Іван Ступчык, для працаўнікоў у полі арганізавана гарачае харчаванне, таксама клапоцяцца за іх бяспеку і перад работамі заўжды праводзяць навучанне па тэхніцы бяспекі.

Усяго ў гаспадарцы пад сяўбу адведзена 1120 гектараў. Ужо поўнасцю пасеялі авёс, пры спрыяльных умовах на гэтым тыдні павінны скончыць сяўбу ячменю, добрымі тэмпамі спраўляюцца з сяўбой пшаніцы і зернебабовых.

Бульбай плануюць засеяць 70 гектараў, поле пад пасадку ўжо гатова: пракультывавана, унесены арганічныя і мінеральныя ўгнаенні. Рыхтуюць поле пад цукровыя буракі, на днях будуць рыхтаваць зямлю пад кукурузу.

– Будзем чакаць добрага ўраджаю, для гэтага прыкладаем ўсе сілы і намаганні, але найбольш усё залежыць ад прыроды – ад спрыяльнага надвор’я. Да прыкладу, цяпер не хапае вільгаці, будзем чакаць дажджу, — гаворыць Іван Ступчык.

Святлана ГРЫШЫНА
Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

О принимаемых мерах по защите потребительского рынка от поступления некачественной и небезопасной продукции

За текущий период 2026 года специалисты ГУ «Дятловский районный ЦГЭ» охватили контрольными (надзорными) мероприятиями 48…

23 минуты ago

Ахова працы. Тэма, якая заўжды ў прыярытэце

5 жніўня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага…

1 час ago

Канікулы-2026

Бяспека ў дзеянні У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень…

3 часа ago

Па тэме з аналітыкай. Што варта ведаць гаспадарам тэлефонаў Apple iPhone?

Тэма Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone Праблема Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх…

4 часа ago

Поможем Ивану Ашуркину

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

6 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Адрасная дапамога на падрыхтоўку да школы

У жыцці любога чалавека могуць скласціся абставіны, з якімі не заўжды справішся ўласнымі сіламі. У…

6 часов ago