На рыбалцы будзьце асцярожныя

У апошнія гады ў нашай краіне часта здараюцца выпадкі траўмавання людзей электрычным токам пры лоўлі рыбы на берагах рэк і вадаёмаў у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы.

Каб прадухіліць няшчасныя выпадкі, звязаныя з паражэннем людзей электрычным токам, неабходна памятаць, што рыбалка ў ахоўных зонах ліній электраперадачы можа быць небяспечнай для жыцця.

Пры лоўлі рыбы з берага тэлескапічнымі вудамі, даўжыня якіх дасягае шасці метраў і больш, іх вудзільнам або лескай можна дакрануцца да правадоў паветранай лініі ці наблізіць іх да правадоў на недапушчальную адлегласць. У такім выпадку пад дзеянне электрычнага току трапляе не толькі чалавек, які трымае вуду, але і людзі, якія знаходзяцца побач (з-за крокавага напружання). Расследаванне абставінаў такіх няшчасных выпадкаў паказвае, што іх прычынай з’яўлялася грубае парушэнне пацярпелымі правілаў аховы электрычных сетак, асабістая неасцярожнасць, невыкананне правілаў электрабяспекі або іх няведанне. Так, нядаўна няшчасныя выпадкі на рыбалцы паблізу паветраных ліній электраперадачы адбыліся ў пасёлку Старобін Мінскай вобласці і ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці.

Правіламі аховы электрычных сетак напружаннем звыш 1000 вольт уздоўж паветраных ліній электраперадачы ўстаноўлены ахоўныя зоны ў выглядзе зямельнага ўчастка і паветранай прасторы, абмежаваных вертыкальнымі плоскасцямі. У ахоўных зонах гэтых ліній, якія праходзяць па воднай паверхні рэк і вадаёмаў або па іх берагах, забараняецца лавіць рыбу вудай. Як правіла, такія месцы абсталяваны плакатамі, якія папярэджваюць аб небяспецы вядзення тут рыбнай лоўлі.

Паважаныя аматары рыбалкі, каб ваша хобі было бяспечным, спачатку ўпэўніцеся, што паблізу няма паветраных ліній электраперадачы.

Вячаслаў КЕЦЬ,
начальнік Дзятлаўскай энергаінспекцыі
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

administrator

Recent Posts

Летне-осенний сезон охоты на водоплавающую и болотную дичь

С 8 августа в Беларуси официально стартует летне-осенний сезон охоты на водоплавающую и болотную дичь.…

42 минуты ago

Организуем рабочее место для школьника дома

Уважаемые родители, от того, как организовано рабочее место вашего ребенка, напрямую зависят его осанка, зрение…

1 час ago

О принимаемых мерах по защите потребительского рынка от поступления некачественной и небезопасной продукции

За текущий период 2026 года специалисты ГУ «Дятловский районный ЦГЭ» охватили контрольными (надзорными) мероприятиями 48…

2 часа ago

Ахова працы. Тэма, якая заўжды ў прыярытэце

5 жніўня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага…

3 часа ago

Канікулы-2026

Бяспека ў дзеянні У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень…

4 часа ago

Па тэме з аналітыкай. Што варта ведаць гаспадарам тэлефонаў Apple iPhone?

Тэма Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone Праблема Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх…

5 часов ago