Пад такой назвай 26 жніўня адбылося ваенна-спартыўнае свята ў пасёлку Гезгалы. Свята праводзілася ўпершыню. Запрашэнне на яго атрымалі ўсе, хто служыў і працаваў у колішнім ваенным гарадку.
— Сёння цяжка ўявіць, што 20 гадоў таму амаль увесь пасёлак насіў пагоны, — зазначыў Аляксандр Волкаў. – Але тут засталіся і жывуць ваенныя пенсіянеры. Радасна бачыць знаёмых былых вайскоўцаў, а засмучае тое, што з гадамі нас становіцца менш. Таму здароўя ўсім і дабра.
Больш за 30 гадоў гезгалаўскія ракетчыкі былі ў складзе войск стратэгічнага прызначэння. І менавіта тут адбылася адметная падзея: 27 лістапада 1996 года былі вывезены апошнія балістычныя ракеты. Беларусь набыла статус без’ядзернай дзяржавы, стала першай у свеце краінай, якая адмовілася ад ядзернай зброі добраахвотна.
Да віншаванняў дадалі свае музычныя падарункі ўзорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі”, танцавальная група і Наталля Капковіч.
Цёпла прымалі гледачы Ксенію Шыкуць, Эльвіру Задзярэй, Яўгенію Макарчук, Анастасію Жэмайтук, Алесю Кастусік, узорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі”.
На гэтым мерапрыемства не закончылася. Жыхароў пасёлка і гасцей запрасілі работнікі мясцовага Дома культуры ў сваю ўстанову на канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя росы”.
На працягу свята працавалі гандлёвыя кропкі. Госці свята мелі магчымасць паспытаць салдацкую кашу. Для малечы працавалі атракцыёны. Прыватныя прадпрымальнікі гандлявалі папкорнам, цацкамі. Можна было пастраляць у ціры і зарабіць прыз.
І. Міхайлоўская
Фота Б. Варны
Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…