Зімовыя канікулы для дзяцей – гэта час адкрыццяў і прыгод, гульняў і сустрэч, умацавання свайго здароўя.
У Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе працуе аздараўленчы лагер “Сузор’е адкрыццяў” з дзённым знаходжаннем дзяцей, для якіх створаны камфортныя і бяспечныя ўмовы адпачынку.
На перыяд канікул быў распрацаваны кароткачасовы праект “Карзінка дабра і цудаў”. У рэалізацыі праекта ўдзельнічаюць дзяці і дарослыя. Тут ладзяцца квэст-гульні, флэш-мобы, відэасалоны, сустрэчы, святы і, безумоўна, экскурсіі ў рамках раённага праекта “Музейны рэтрыт Турызм_без_чамадана”.
Актыўна ўдзельнічаем у акцыях “Нашы дзеці”, “Цуды на Каляды”. Дзед Мароз і Снягурка разам з навучэнцамі наведалі прыёмныя і апякунскія сем’і і сям’ю, дзе выхоўваецца хлопчык-інвалід, падарылі ім радасць, добры настрой і салодкія падарункі.
У час канікул дзеці наведалі Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей і музей Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Асабліва цікавай стала сустрэча з айцом Аляксеем, клірыкам храма святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава. Дзеці даведаліся аб традыцыях свята Нараджэння Хрыстова, аб тым, як неабходна сябе паводзіць, каб у сэрцы жылі мір і любоў.
Мы шчыра віншуем усіх з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым! Жадаем моцнага здароўя, здзяйснення жаданняў, міру і дабрабыту ў сем’ях. Заклікаем усіх рабіць шмат добрых спраў для ўмацавання і росквіту нашай любімай краіны – БЕЛАРУСІ!
Надзея КАНЯВЕГА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…