Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка 17 верасня зацвердзіў пазыку для Беларусі ў памеры $50 млн для мадэрнізацыі сістэмы адукацыі рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прадстаўніцтве Сусветнага банка ў Беларусі.
Праект мадэрнізацыі, аб якім ідзе размова, прадугледжвае пашырэнне доступу да якасных умоў навучання ў 120 установах агульнай сярэдняй адукацыі і ўмацаванне ацэнкі адукацыйных дасягненняў навучэнцаў і інфармацыйных сістэм кіравання ў адукацыі.
«У нас набыты доўгі і плённы вопыт партнёрства ў галіне развіцця інфраструктуры і павышэння якасці паслуг у Беларусі, у тым ліку і за кошт інстытуцыянальнага развіцця і распрацоўкі адпаведнай палітыкі. Аднак гэты праект фактычна з’яўляецца першай інвестыцыйнай аперацыяй, якая фінансуецца Сусветным банкам і спецыяльна распрацавана ў падтрымку ўстойлівага развіцця сектара адукацыі ў рэспубліцы», — адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім. Ён дадаў, што праект пашырае ўзаемадзеянне банка з Беларуссю і служыць важнай асновай для доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў сектары адукацыі. Гэта, на яго думку, адыгрывае асноватворную ролю ў пазіцыянаванні краіны як канкурэнтаздольнага і дынамічнага суб’екта сусветнай эканомікі.
Пры падтрымцы за кошт сродкаў гранта Сусветнага банка Беларусь цяпер праводзіць ацэнку збору і выкарыстання інфармацыі ў сістэме адукацыі для вызначэння палітыкі на аснове фактычных даных. «Хоць у рэспубліцы дзейнічае нацыянальная сістэма маніторынгу якасці адукацыі, краіна да гэтага часу не прымала ўдзелу ў асноўных міжнародных сістэмах ацэнкі адукацыйных дасягненняў навучэнцаў і мае абмежаваны аб’ём супастаўных даных аб якасці сярэдняй адукацыі і дынаміцы яе змянення з цягам часу», — канстатавалі ў прадстаўніцтве. Паводле слоў спецыялістаў, праект будзе садзейнічаць удзелу краіны ў Міжнароднай праграме па ацэнцы адукацыйных дасягненняў навучэнцаў (Programme for International Student Assessment, PISA). Упершыню такая ацэнка будзе праведзена ў 2018 годзе. Затым яна будзе праходзіць кожныя тры гады.
«Ацэнка PISA 2018 стане зыходным пунктам, які можна будзе выкарыстоўваць для ацэнкі якасці адукацыі ў Беларусі ў параўнанні з больш як 70 краінамі свету», — адзначыў кіраўнік праектнай групы Сусветнага банка Ігар Хейфец. Ён удакладніў, што ацэнка PISA выкарыстоўвае паказчыкі развіцця кампетэнцый школьнікаў ва ўзросце 15 гадоў у галіне матэматыкі, чытання і дакладных навук, каб вымераць ступень, у якой набытыя веды могуць прымяняцца ў штодзённым жыцці, і дапамагчы краінам вызначыць напрамкі для ўдасканалення.
Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе. За час супрацоўніцтва рэспубліцы былі выдзелены крэдытныя рэсурсы ў памеры $1,48 млрд. Акрамя таго, шэраг праграм атрымалі падтрымку за кошт грантавага фінансавання. З улікам зацвярджэння апошняга праекта бягучы інвестыцыйны партфель будзе ўключаць 8 праектаў на агульную суму $988 млн.
Рэгістрацыя дзяржмаёмасці, завяршэнне капітальных рамонтаў, Адзіны дзень бяспекі, дзейнасць гандлёвых аб’ектаў – на гэтыя і…
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…
З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…
Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…
У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…