Categories: Улада

Больш як 7 млн бюлетэняў будзе надрукавана ў Беларусі для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах

Для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе надрукавана больш як 7 млн бюлетэняў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«Колькасць бюлетэняў ужо вядома — прынята пастанова Цэнтральнай камісіі. Іх колькасць складае 7 млн 285 тыс.», — расказала Лідзія Ярмошына.

Што датычыцца запасных бюлетэняў, старшыня ЦВК растлумачыла, што агульны іх рэзерв складае да 5 працэнтаў і будзе размеркаваны па ўчастках.

Увогуле ў Беларусі і за яе межамі ўтворана больш як 6,1 тыс. участкаў для галасавання (у Брэсцкай вобласці — 939, у Віцебскай — 848, у Гомельскай — 1070, у Гродзенскай — 692, у Мінскай — 1032, у Магілёўскай — 782, у горадзе Мінску — 717). У тым ліку ўчасткі будуць працаваць у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, што аказваюць меддапамогу ў стацыянарных умовах, а таксама ў воінскіх часцях. Для грамадзян Беларусі, якія жывуць за межамі краіны, утворана 49 участкаў.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 11 кастрычніка 2015 года. Прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 6 па 10 кастрычніка (з 10.00 да 14.00, з 16.00 да 19.00). У дзень выбараў непасрэдна на ўчастку можна аддаць свой голас за таго ці іншага кандыдата з 8.00 да 20.00. У дзень выбараў па месцы знаходжання выбаршчыка галасаванне таксама будзе арганізавана з 8.00 да 20.00 (але просьба аб арганізацыі такога віду галасавання павінна быць пададзена не пазней за 18.00 11 кастрычніка).

Грамадзяне Беларусі на выбарах могуць прагаласаваць толькі па месцы рэгістрацыі. Па традыцыі кожны выбаршчык атрымлівае бюлетэнь і павінен паставіць які-небудзь знак (крыжык, птушачку і г.д.) у квадраце насупраць прозвішча таго кандыдата, за якога ён аддае свой голас. Запоўнены бюлетэнь неабходна апусціць у апячатаную скрыню.

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

21 час ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

1 день ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago