Святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 73-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была прысвечана чарговая сустрэча членаў прэзідыума раённага савета ветэранаў, удзельнікаў хору «Ветэраны ў страі» з ветэранамі Дварэцкага сельскага савета, дзе працуе аматарскі клуб «У коле сяброў».
Такія сустрэчы для людзей залатога ўзросту ў нашым раёне сталі добрай традыцыяй. На гэты раз удзельнікаў мерапрыемства віталі і віншавалі з галоўным святам краіны старшыня клуба «У коле сяброў» Валянціна Іванаўна Скок і яе намеснік Валянціна Мікалаеўна Момат.
У час сустрэчы абмеркавалі пытанні патрыятычнага выхавання моладзі, аховы помнікаў на тэрыторыі раёна. Яркім момантам мерапрыемства быў прыём ва ўдзельнікі клуба Ніны Аляксандраўны Жук, якой уручылі медаль клуба «У коле сяброў», падарылі кветкі, прысвяцілі песню.
Наогул, песень гучала шмат, іх спявалі і вакальны гурт клуба, і госці, сярод якіх былі Таццяна Шостка, Васіль Шпігановіч, Сяргей Малышчык.
Мерапрыемства прайшло цікава і весела. Прысутныя ўдзячны Веры Сямёнаўне Сёмуха — актыўнаму арганізатару і ўдзельніцы ўсіх мерапрыемстваў ветэранскай арганізацыі Дварэцкага сельскага савета. Нельга не адзначыць і той факт, што 5 чэрвеня 2017 года ў клубе ўрачыста адсвяткавалі юбілейны дзень нараджэння Веры Сямёнаўны, з якім яе павіншавалі сябры і знаёмыя, у тым ліку прэзідыум раённага савета ветэранаў на чале са старшынёй Леанідам Юльянавічам Кашко.
Я. ГУШЧА, В. ЛІТВІНА,
члены раённага савета ветэранаў
Сіла ратаўнікоў – у традыцыях і пераемнасці пакаленняў. Пакуль людзі маюць патрэбу ў дапамозе, на…
Паважаныя работнікі органаў і падраздзяленняў МНС, ветэраны пажарнай службы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным…
Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы. Гасцямі святочнага канцэрта сталі…
У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы…
У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с…