Нядзельным днём, 25 чэрвеня, у аддаленай вёсцы Войневіцкага сельскага савета Спасюкі панавала ажыўленне і вясёлы настрой. Тут праводзілася канцэртная праграма пад назвай “Няхай песні гучаць падарункам”. Яе падрыхтавалі для жыхароў работнікі Дома фальклору вёскі Студзераўшчына.
Меладычныя песні выканаў для вяскоўцаў народны фальклорны гурт вёскі Студзераўшчына. Вясёлыя байкі, жарты, сцэнкі прапанавалі гледачам Ганна Кашырэц, Аліна Мішчук, Алена Сціслевіч. Удзячныя вяскоўцы дарылі спявачкам апладысменты, прыгожыя кветкі, доўга не хацелі адпускаць артыстаў.
Напрыканцы праграмы вяскоўцы выказалі спадзяванне, што такая сустрэча з песняй, з таленавітымі выканаўцамі адбудзецца яшчэ не раз.
Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…
Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…