Сустрэчы ў калектывах. Тым, хто хоча і ўмее працаваць, дзяржава падставіць плячо

Напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і намеснік старшыні Вольга Жэлезоўская правялі інфармацыйную сустрэчу з работнікамі ТАА “Триал Эксперт”.

Гэта сучаснае прадпрыемства размешчана ў гарпасёлку Наваельня, вырабляе, разлівае, фасуе алеі з масленічных культур.

Перапрацоўка сыравіны праводзіцца метадам халоднага прасавання (вытворчасць нерафінаваных алеяў). Таксама прадпрыемства ажыццяўляе рафінацыю, дэзадарацыю алеяў, разліў, фасоўку ў розныя віды тары, грануляванне жмыху для захоўвання.

Вольга Антонаўна пазнаёміла прысутных з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за апошнія некалькі гадоў. Яна адзначыла, што вынікам эфектыўнага кіраўніцтва і плённай працы прадпрыемстваў раёна стала тое, што за дасягненне высокіх паказчыкаў Дзятлаўскі раён быў прызнаны пераможцам спаборніцтва і занесены на рэспубліканскую Дошку гонару. Таксама Дзятлаўшчына ўвайшла ў дзясятку рэгіёнаў Беларусі па ўстойлівым развіцці. Нягледзячы на значную долю сельскагаспадарчага сектара, Дзятлаўскі раён з’яўляецца прамысловым: тут эфектыўна працуюць прадпрыемствы як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці, у ліку якіх – Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, ААТ “Лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, ТАА “Ізакам”, ТАА “Триал Эксперт” і іншыя. Па выніках 2024 года тэмп росту вытворчасці прадукцыі прамысловымі прадпрыемствамі раёна склаў 105,8 % да ўзроўню 2023 года, экспарт тавараў – 119,5 %. 

Андрэй Садоўскі высока ацаніў работу прыватнага сектара эканомікі Дзятлаўшчыны, падкрэсліў, што дзяржава заўсёды падставіць плячо тым, хто хоча і ўмее працаваць:

– Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў кожным раёне Беларусі рэалізуецца ініцыятыва “Адзін раён – адзін праект”. У нашым яна была рэалізавана на базе ТАА “Ізакам”. Аднак з мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання праграмы імпартазамяшxэння на Дзятлаўшчыне плануецца ажыццявіць яшчэ два інвестыцыйныя праекты – пашырэнне комплексу паслуг санаторыя “Альфа Радон” ТАА “Торвлад” і мадэрнізацыю ТАА «Триал Эксперт». Вы робіце добрую справу для раёна і ўсёй краіны, таму ўсе зацікаўлены, каб ваша прадпрыемства развівалася і было паспяховым. На Дзятлаўшчыне працуюць магутныя прадпрыемствы з устойлівай базай, якія ствараюць працоўныя месцы як для спецыялістаў, так і для рабочага звяна. Вельмі важна тут не толькі стварыць добрыя ўмовы працы, але і даць людзям дастойны заробак, каб кожны мог забяспечыць дабрабыт сваёй сям’і.

Андрэй Уладзіміравіч адказаў на пытанні новаяльнянцаў, расказаў аб ходзе сацыяльных праектаў, якія рэалізуюцца ў гарпасёлку, у іх ліку – капітальны рамонт Новаяльнянскай бальніцы і рэканструкцыя нежылога будынка пад арэнднае жыллё.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент  #Выборы

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

13 часов ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

17 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

21 час ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

21 час ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

22 часа ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

2 дня ago