Дзелавы панядзелак. Работы шмат, “разгойдвацца” няма калі

Узнаўленне лясоў, падрыхтоўка тэхнікі да вяснова-палявых работ, навядзене парадку, Адзіны дзень інфармавання насельніцтва – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Уключаем унутраныя і знешнія рэзервы

На парадку дня аграрыяў – рамонт сельгастэхнікі да вяснова-палявых работ, які неабходна правесці згодна з распрацаванымі графікамі. Дарэчы, дата вываду тэхнікі на лінію гатоўнасці – 15 сакавіка.

Займаюцца актыўна гаспадаркі закупкай мінеральных угнаенняў.

– Ад гэтага залежыць будучы ўраджай. Усе кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна гэта разумеюць. У наяўнасці ў пастаўшчыкоў цяпер ёсць усе неабходныя віды. Задача адна – купіць і прывезці, яна выконваецца, – далажыў інфармацыю першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка.

Звярнуць увагу на аператыўнае купіраванне праблемных момантаў у жывёлагадоўлі, прааналізаваць, у чым прычыны ўзнікнення тых, якія маюць характар перыядычнасці, – паставіў задачу начальніку ўпраўлення старшыня райвыканкама.

Таксама Андрэй Садоўскі ў чарговы раз нацэліў сельгаспрадпрыемствы на нарошчванне статку буйной рагатай жывёлы. Андрэй Уладзіміравіч станоўча адзначыў ААТ “Граніт- Агра”, дзе на 600 галоў павялічыўся статак, у тым ліку дойны.

Дзятлаўчане – за прымнажэнне прыроднага багацця

Прадоўжылі на раённай нарадзе абмеркаванне тэмы абласной – узнаўленне лясоў і ліквідацыя ветраломаў у 2024 годзе.

Стыхійнае надвор’е практычна штогод наносіць значны ўрон прыродзе і чалавеку. Летась Дзятлаўшчына таксама не раз ліквідавала наступствы моцнага ветру, пацярпеў і лясны фонд. Узнавіць лес на такіх бураломах – задача няпростая. Праводзіцца шмат падрыхтоўчай работы па расчыстцы, а пасля – новае насаджэнне лясных культур. Дарэчы, летась на Дзятлаўшчыне было створана 246,1 гектара лясных культур, выкарыстана два мільёны штук пасадачнага матэрыялу; праведзена дапаўненне лясных культур на плошчы 625 гектараў, дзе выкарыстаны адзін мільён штук пасадачнага матэрыялу. Агульная плошча лесаўзнаўлення склала 303,4 гектара пры плане 240 гектараў.

– На Дзятлаўшчыне штогод шмат робіцца для ўзнаўлення ляснога фонду. У акцыях лясгаса ўдзельнічаюць практычна ўсе арганізацыі, прадпрыемствы, кіраўніцтва, дэпутацкі корпус раёна. І вынікі лесаўзнаўлення радуюць. Аднак трэба звярнуць увагу не толькі на ўчасткі, якія пацярпелі ад стыхій, але і на санітарную ачыстку лясоў, уборку захламленасці. Нельга дапускаць стварэння “казачнага дрымучага лесу”, – падкрэсліў кіраўнік раёна.

Іншыя тэмы коратка

16 студзеня на Дзятлаўшчыне пройдзе Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі прапануецца размова ў працоўных калектывах па тэме электаральнай кампаніі; аб мерах па процідзеянні экстрэмізму і тэрарызму, якая адказнасць прадугледжана заканадаўствам за рэгістрацыю на інтэрнэт-рэсурсах, прызнаных экстрэмісцкімі, распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў; аб бяспечным выкарыстанні пячнога ацяплення, неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

****

Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі паведаміў, што чарговай ахвярай “ліпавых” тэлефонных міліцыянераў стаў дзятлаўчанін, якога злачынцы “развялі” на 6 тысяч рублёў (у наступным нумары газеты раскажам падрабязна пра схему машэнніцтва, якую выкарысталі злачынцы ў адносінах да нашага земляка).

Вадзім Васільевіч заклікаў жыхароў раёна быць уважлівымі, асцярожнымі пры тэлефонных размовах з незнаёмцамі, асабліва калі тэлефануюць праз месенджары. Неабходна неадкладна паведамляць пра падазроныя званкі ў міліцыю.

****

15 студзеня 1940 года ўтвораны Дзятлаўскі раён. Да 85-годдзя раёна гісторыка-краязнаўчы музей, бібліятэкі Дзятлаўшчыны падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў: дыялогавыя пляцоўкі, тэматычныя выставы, сустрэчы з цікавымі людзьмі і іншае.

****

19 студзеня з 13 да 15 гадзін у Дзятлаве на верхнім возеры з традыцыйным малебнам і асвячэннем вады пройдзе свята Вадохрышча. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца жыхары і госці райцэнтра. Усе жадаючыя, каб умацаваць свае духоўныя і фізічныя сілы, змогуць акунуцца ў палонку, якую з драўлянымі падмосткамі для бяспекі падрыхтуе Дзятлаўскае РУП ЖКГ. Ратаўнікі і прадстаўнік раённай арганізацыі АСВОД увесь час будуць побач, каб дапамагчы людзям бяспечна прайсці абрад акунання. Валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа забяспечаць купальшчыкаў коўдрамі і пачастуюць удзельнікаў мерапрыемства гарачым чаем.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

16 часов ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

20 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

24 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

24 часа ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

1 день ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

2 дня ago