Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і намеснік старшыні Дзмітрый Баравік правялі інфармацыйную сустрэчу з калектывам ДРБУ-119.
У ёй прыняў удзел генеральны дырэктар КУП “Гроднааблдарбуд” Сяргей Слінко.
Размова ішла аб дасягненнях нашай краіны за тры дзесяцігоддзі Прэзідэнцкай Рэспублікі, поспехах, якімі для Дзятлаўшчыны вызначыўся 2024 год.
Андрэй Садоўскі адзначыў, што квітнеючая Беларусь, у якой мы жывём сёння, стала такой дзякуючы моцнаму кіраўніку, правільным рашэнням, якія прымаліся на працягу беларускай гісторыі. Адным з іх было тое, што ў Беларусі не сталі выконваць “рэкамендацыі” Міжнароднага валютнага фонду па скарачэнні падтрымкі сельгаспрадпрыемстваў. Дзякуючы працавітасці беларускіх грамадзян і дальнабачнай палітыцы кіраўніка дзяржавы з яго вопытам гаспадарання “ад зямлі”, сёння мы не толькі самі сябе забяспечваем харчаваннем за кошт уласнай вытворчасці, але і ўвайшлі ў пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў Еўропы ў гэтай сферы.
– Дзятлаўчане толькі пацвярджаюць агульнарэспубліканскую статыстыку, – заўважыў Андрэй Уладзіміравіч. – Нашы аграрыі ў мінулым годзе паказалі важкія вынікі: дасягнуты рэкордны за часы існавання раёна валавы збор зерневых культур з кукурузай і рапсам. Сельгаспрадпрыемствы правялі зладжаную работу па нарыхтоўцы кармоў і выпуску жывёлагадоўчай прадукцыі, забяспечаны рост вытворчасці малака.
Кіраўнік раёна адзначыў, што развіццю галіны спрыяе будаўніцтва сельскагаспадарчых аб’ектаў. Толькі за мінулы год былі ўведзены ў строй два малочтаварныя комплексы на 777 кароў у СГФ “АграМілк” і ААТ “Дварэц-Агра”. Машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў пастаянна абнаўляецца новай высокапрадукцыйнай тэхнікай пераважна айчыннай вытворчасці.
– Падводзячы вынік, хочацца ўзгадаць словы беларускага лідара аб тым, што мы змаглі зрабіць нашу краіну не толькі суверэннай, але эканамічна незалежнай, што істотна складаней. Мы захавалі і памножылі грамадскую ўласнасць. Наша эканоміка развіваецца не з-за чыіхсьці падачак, а за кошт уласнай працы.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы
Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…
Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…
У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…
Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…
Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему! Результаты третьего тура: …
Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 31 июля 2026 года. Подписывайтесь…