Напярэдадні Новага года і Калядаў адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама, прадстаўнікоў арганізацый і службаў з маладымі спецыялістамі раёна.
Распачалося мерапрыемства з прагляду стужкі пра Дзятлаўшчыну.
На сацыяльна-эканамічным яе развіцці акцэнтаваў ўвагу старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І.І. Крахмальчык.
Неабходную інфармацыю да ведама маладых спецыялістаў давялі таксама начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л.Ф. Васюкевіч, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама С.П. Багдановіч, начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама С.У. Малышчык, першы сакратар РК ГА «БРСМ» А.С. Чурай, прадстаўнік ЦБУ №407 філіяла ААТ «ААБ Беларусбанк» В.В. Пшэгодскі.
Завяршылася сустрэча, якая праходзіла ў раённым цэнтры культуры, канцэртам-віншаваннем з нагоды надыходзячых калядных і навагодніх святаў.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…