Хто такі сучасны страхавы агент? Як правіла, хто паспеў рэалізаваць сябе ў розных сферах дзейнасці, мае немалы вопыт, знайшоў сваю прафесійную нішу, дзе найбольш эфектыўна можна рэалізавацца.
Усе названыя характарыстыкі дарэчы, калі размова ідзе пра сямейны дуэт страхавых агентаў – Ганну і Пятра Башкоўскіх, якія ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але не развітваюцца з любімай справай.
Ганна Анатольеўна жартуе, што разам з любімым мужам яны не толькі 40 гадоў у шлюбе, але і ў страхавой службе – чвэрць стагоддзя на дваіх. Абое нарадзіліся на Дзятлаўшчыне, дзякуючы шчасліваму выпадку пазнаёміліся, стварылі сям’ю і зрабілі ўсё, каб яна была шчаслівай і забяспечанай.
– Як і ўсім маладым парам, нам хацелася ўласнае жыллё ў райцэнтры, таму вырашылі дасягаць сваёй мэты сваімі сіламі, – расказвае Пётр Башкоўскі.
Каб атрымаць дом у Дзятлаве, ён уладкаваўся на працу ў калгас імя Чапаева (дзе, дарэчы, працаваў доўгія 18 гадоў на розных пасадах), разам з жонкай два сезоны запар працавалі экіпажам на камбайне ў час уборачнай кампаніі. Атрымалі калгасны дом, які дабудоўвалі самі, з заробленых у сезон грошай набылі мэблю, абжыліся. Выгадавалі двух сыноў, маюць пяцёра ўнукаў.
У 2010 годзе, калі пачалася рэарганізацыя калгасаў, Пётр Антонавіч вырашыў паспрабаваць сябе ў іншай спецыяльнасці, прыйшоў у Дзятлаўскае прадстаўніцтва Белдзяржстраху, праз год да яго далучылася Ганна Анатольеўна. З таго часу працуюць з кліентамі кожны на сваім участку, але заўжды разам, нават па справах ездзяць на адной машыне.
– Работа з людзьмі не такая простая, як можа падацца на першы погляд, – расказвае Пётр Башкоўскі. – Яна патрабуе самакантролю, дысцыпліны, добразычлівасці і мабільнасці.
– Ці лёгка было пачынаць на новым месцы работы?
– Для пачынаючага агента складаны першы год, калі трэба даведацца і асвоіць шмат новага, напрацаваць кліенцкую базу, затым усё становіцца звыкла і зразумела, – кажа Ганна Анатольеўна.
Справа страхавога агента цікавая і зменлівая – толькі паспявай! Пачатак сваёй кар’еры тут Башкоўскія ўзгадваюць як пару папяровых страхавых полісаў і мора пісаніны.
– Столькі трэба было пісаць, што аж пальцы балелі, шукалі спецыяльна ручкі больш мяккія, – узгадвае Пётр Антонавіч. – А пасля эпідэміі каранавірусу сталі больш пераходзіць на камп’ютары, цяпер актыўна працуем у электронных праграмах. Дарогу адолее той, хто ідзе, таму і для нас няма нічога немагчымага.
Башкоўскія прызнаюцца, што страхаваць сваё жыллё, маёмасць і транспарт прывучаны здаўна: як і ўсе прадстаўнікі старэйшага пакалення прывыклі цаніць тое, што зароблена стараннай працай. Пакуль ёсць сілы і задор, з любімым прадстаўніцтвам развітвацца не збіраюцца, тым больш што працаваць разам – у радасць.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі,…
10 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Перад калектывамі…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…
27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…
15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…
https://www.youtube.com/embed/GDnUxWMo4vU Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод