2 снежня – Дзень страхавых работнікаў. Спакой каштуе нядорага

На пачатку снежня сваё прафесійнае свята адзначаюць тыя, хто аберагае наш спакой і дабрабыт, – страхавыя работнікі.

Пра будні, калектыў і задачы адной з самых магутных у Беларусі страхавых кампаній расказаў дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Сяргей Пыл:

– Прыемна адзначыць, што па выніках работы ў 2023 годзе наша прадстаўніцтва ў лідарах па сістэме Белдзяржстраху ў Рэспубліцы Беларусь. Не губляем сваіх пазіцый, шукаем новых кліентаў і працуем з пастаяннымі, стараемся выконваць усе паказчыкі, паступова прырастаем у колькасці страхавых дагавораў. Усё гэта напрамую ўплывае на рост выплат па страхавых выпадках.

– Якія віды страхавання найбольш папулярныя ў насельніцтва і арганізацый?

– Традыцыйна самыя запатрабаваныя ў насельніцтва – страхаванне дамоў і забудоваў, маёмасці, аўтатранспарту (грамадзянская адказнасць вадзіцеля і аўтакаска). Разам з тым дзятлаўчане актыўна страхуюць свае сем’і ад няшчасных выпадкаў і захворванняў. Пачынаюць карыстацца папулярнасцю новыя віды – страхаванне прыладаў персанальнай мабільнасці, якія ўсё больш з’яўляюцца ў горадзе і раёне (сігвеі, электрасамакаты, монаколы і падобныя). Пры гэтым транспартны сродак страхуецца ад крадзяжу, вадзіцель – ад траўмаў, а таксама яго адказнасць у час руху. У арганізацый найбольш папулярныя – страхаванне маёмасці ад пажараў, выбухаў, неправамерных дзеянняў трэціх асобаў.

– Цяперашнім часам людзі нярэдка становяцца ахвярамі махляроў і страчваюць грошы з банкаўскіх карт-рахункаў. Гэты выпадак страхавы?

– На вялікі жаль, мы не можам зменшыць колькасць злачынстваў, звязаных з пластыкавымі карткамі, але можам падставіць плячо і дапамагчы кліентам, якія пацярпелі ў такой сітуацыі, перажыць гэты момант лягчэй. Сапраўды, страхаванне пластыкавых картак не толькі ад страты, але і ад дзеянняў махляроў становіцца ўсё больш папулярным. Сума страхавых узносаў у год невялікая, але гэта гарантыя, што страчаныя сродкі будуць вернуты вам. Для таго каб заключыць дагавор страхавання, вам трэба прадаставіць страхавому агенту даныя пашпарта, першыя і апошнія чатыры лічбы з нумара карткі, тэрмін яе дзеяння, найменне банка і плацежнай сістэмы. Плацеж залежыць ад сумы, мінімальны ўзнос 5 рублёў, аднак спецыялісты раяць страхаваць большую суму на картцы, бо махляры, ведаючы вашы даныя, могуць аформіць авердрафт і павялічыць суму страты. Застрахаваць картку вы можаце ў свайго агента, добра знаёмага сваім кліентам, або пасля рэгістрацыі ў асабістым кабінеце на сайце Белдзяржстраху. Давяраючы сваю картку нам, вы трапляеце пад ахову на розныя выпадкі. Да прыкладу, пераход па ненадзейных спасылках, у выніку чаго спісваюцца грашовыя сродкі, – таксама страхавы выпадак. Нават калі вы згубілі застрахаваную картку або яна размагніцілася, Белдзяржстрах кампенсуе расходы на яе аднаўленне. Калі вы сталі ахвярамі махляроў, абавязкова звярніцеся ў міліцыю і ў наша прадстаўніцтва. Як толькі мы атрымаем пастанаўленне аб устанаўленні (або не) вінаватых, страхавая выплата будзе зроблена ў межах застрахаванай сумы.

– Па якіх відах страхавання сёлета найчасцей выплачвалі кампенсацыю?

– Самыя частыя выплаты – па страхоўцы дамоў і прысядзібных збудаванняў. З-за пераменлівых умоваў надвор’я найчасцей падвяргаліся пашкоджанням дамы людзей (асабліва дах) і цяпліцы з полікарбанату, якія, дарэчы, трэба страхаваць асобна. Для гэтага спецыялісты выязджаюць на месца, праводзяць агляд аб’екта і заключаюць дагавор.

– Сяргей Пятровіч, у чым сакрэт эфектыўнай работы прадстаўніцтва?

– Высокія паказчыкі – вынік пастаяннай зладжанай работы маладога, але вопытнага калектыву, у якім працуюць нераўнадушныя да сваёй справы людзі. Чвэрць стагоддзя рабоце ў прадстаўніцтве прысвяцілі вядучы бухгалтар Ірына Бычко, за плячамі практычна кожнага спецыяліста працоўны стаж у 10-15 гадоў, сярод іх вядучыя спецыялісты Ірына Баброўская, Галіна Нічыпар, Павел Томчык, вядучы эканаміст Ірына Пыл, вядучы бухгалтар Вольга Трайнель; надзейныя страхавыя агенты Уладзімір Белавус, Сяргей Казак, Кацярына Золатава, Кацярына Казушчык, Аляксандра Шалесная, Павел Пятроўскі, Павел Аблажэй, Алена Цішук, сямейная пара Ганны і Пятра Башкоўскіх і іншыя.

– Якія задачы стаяць перад вамі на будучы год?

– Як і заўсёды – якасна аказваць паслугі, абараняць дабрабыт насельніцтва і арганізацыі. Фундамент Белдзяржстраху – нашы кліенты, якіх мы шчыра любім і беражом ад жыццёвых нечаканасцяў, удзячныя за станоўчыя водгукі і высокую ацэнку нашай дзейнасці. У новы год глядзім з аптымізмам і настроем на эфектыўную працу.

– Што пажадаеце калектыву і кліентам?

– Віншую ўсіх калег і ветэранаў службы з прафесійным святам. Жадаю ўдачы, дастатку, больш пазітыву, яркіх эмоцый і поспехаў у іх нялёгкай працы. Нашым шаноўным кліентам зычу здароўя, поспехаў і дабрабыту.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

24 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

24 часа ago