Стыльна і крэатыўна. А вы захапілі парасон? (+відэа)

Праграму “Зецельскага фэсту” прадоўжыў яркі і незабывальны, модны і элегантны конкурс-дэфіле дзіцячых творчых работ – “Парад парасонаў”.

Палюбавацца модным паказам запрасіла агенцтва “Самыя лепшыя выхавальнікі” і яго кіраўнік – чароўная Мэры Попінс, ролю якой па-майстэрску выканала Ганна Харлінская.

Юным лэдзі і джэнтэльменам Мэры Попінс прапанавала ўпэўнена выйсці на подыум з крэатыўна аформленымі да свята парасонамі, выбраць і аздобіць якія дапамагалі бацькі і педагогі. Усяго конкурс сабраў 31 маленькага таленавітага жыхара нашага раёна. Былі прапанаваны намінацыі “Флордызайн”, “Самы крэатыўны парасон”, “Парасон для дваіх”, “Нацыянальны каларыт”, “Лепшы сонечны парасон”, “Самы модны парасон”. Дзяцей гледачам і журы прадстаўлялі іх дашкольныя ўстановы: яслі-сад № 1 і дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава, Казлоўшчынскі і Новаяльнянскі яслі-сады, Круцілавіцкі і Вензавецкі дзіцячыя сады-сярэднія школы, Раклевіцкі дзіцячы сад-базавая школа.

 

Сакавітыя колеры, цікавыя ідэі, рукатворная прыгажосць, абаяльнасць і грацыя, акцёрскае майстэрства, апладысменты і ўсмешкі – чым толькі не парадаваў конкурс! Асабліва складана было вызначыцца членам журы. Тым не менш, усе яны згадзіліся, што ў дэфіле не было роўных пяцігадовай Валерыі Царык з парасонам у нацыянальным стылі “Беларусь заўжды са мной”, якую з песенным нумарам падтрымаў яе тата Вадзім Віктаравіч. Ёй дастаўся дыплом за першае месца. Другое заняла Еўдакія Ваніслаўчык з мамай Юліяй Мікалаеўнай, якія падрыхтавалі тэатралізаваную пастаноўку “У прыроды няма дрэннага надвор’я” і аднайменныя парасоны. Абедзве дзяўчынкі-  выхаванкі ДРЦД № 2 горада Дзятлава, выхавальніца Алена Капковіч. Дыплом за трэцяе месца дастаўся Лізавеце Мамакавай з Казлоўшчынскага ясляў-сада, якая выйшла на подыум з “Натхненнем” (так называўся яе модны парасон) і мамай Кацярынай Анатольеўнай. Усе тры пераможцы атрымалі падарункі ад спонсараў – індывідуальных прадпрымальнікаў Аляксандра і Зарыны Харошкаў і іх павільёна “Святлана”.

Спецыяльнымі прызамі раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, якія ўручыла старшыня Галіна Касцюк, былі адзначаны Ілья Абрамчык, Вікторыя Снапкова, Цімафей Яцушкевіч, Валерыя Свіб, Сафія Макарчык, Вера Каляда.

Кожны без выключэння маленькі ўдзельнік конкурсу-дэфіле быў узнагароджаны салодкімі прызамі ад Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, які прадстаўляў дырэктар Андрэй Жыдко, і райвыканкама.​ ​ ​

Ірына СТЫРНІК

Відэа Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

12 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

12 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

13 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

13 часов ago

8 мая — Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца

Этот важный день служит напоминанием о необходимости сохранения и укрепления ценностей гуманности, сострадания и безвозмездной…

13 часов ago

Нам даверана памяць. Не згасне слава тых, хто набліжаў Перамогу

У межах акцыі “Беларусь помніць. Помнім кожнага” на Дзятлаўшчыне прайшлі мітынгі, прысвечаныя 81-й гадавіне Перамогі…

14 часов ago