Дранікі VS галушкі: на інтэрактыўных пляцоўках

Дэбютам фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” стаў гастранамічны конкурс.

Яго ўдзельнікі не толькі прэзентавалі стравы, прыгатаваныя па рэцэптах сваёй сям’і, але і праявілі сябе ў конкурсах, прапанаваных гаспадарамі інтэрактыўнай пляцоўкі.

Каманды паўтарылі вопыт казачнай Папялушкі, перабіраючы крупы, накармілі сваіх мужчын пачастункамі на хуткасць, паказалі спрыт у выпяканні бліноў і кіданні бульбы ў чыгунок, а таксама разабралі і сабралі мясарубку. Сумна не было нікому!

Канкурсанты расказалі пра сябе і падзяліліся ўражаннямі ад “гастранамічнай” пляцоўкі.

Таццяна Загорцава:

– З сынам Аляксеем прыехалі на конкурс з Наваельні, прывезлі бульбяныя клёцкі, якія на маёй радзіме на Палессі называюць галушкамі. У нашай сям’і яны заўжды былі вельмі папулярныя. У пост галушкі елі з варэннем, у працоўныя будні гаспадару дадавалі да іх шкваркі на патэльні, каб падмацаваўся пасля працоўнага дня, дзеці любілі іх есці з малаком ці смятанай. Рэцэпт атрымала ў спадчыну, калі больш за 30 гадоў таму ішла замуж, дагэтуль ім карыстаюся. Уся наша сям’я вельмі любіць галушкі.

Ірына Бакшук з Міроўшчыны:

 Разам з унукамі мы прэзентуем нашу вялікую сям’ю спадчынных рыбакоў, пачынаючы ад прадзеда і да ўнукаў. Я і сама рыбачка: вяду рыбалоўны гурток “Стронг”, вядомы на ўсю вобласць. Таму і стравы сёння пераважна з рыбы: Яфімава юшка (па рэцэпце выдатнага рыбака нашага дзеда Яфіма), блінчыкі з рыбай і пячонкай, сушаная рыба, якую самі злавілі, і нават кансервы з рыбы.

Наталля Калодка з Дзятлава:

– Разам з мужам і сынамі сёння прадстаўляем стравы нашай беларускай кухні – “Калабкі ад бабулі” і “Беларускія дранікі”. Дранікі вельмі любіць уся наша сям’я, часта іх гатуем. Любімыя мужчыны – першыя памочнікі дома, на кухні таксама, асабліва малодшы сын Жэня. На маю думку, кулінарны сакрэт любой стравы – цеплыня і любоў, з якой яе гатуюць. Усё гэта мы шчодра дадаём, калі гатуем дома. Удзельнікам пляцоўкі жадаем добрага настрою і перамогі.

Алена Міклаш з Наваельні:

– Мы прыехалі на свята з сырамі ўласнага вырабу, плаўленым з зелянінай і без, адыгейскім, сваім тварагом, сметанковым маслам, малачком ад нашых каровак. Дома гатуем усе разам, дапамагаюць дзяўчынкі і муж, працуем заўсёды дружна. Конкурс усім нам спадабаўся. Было весела!

У час “Зецельскага фэсту” свае кулінарныя адкрыцці прадставілі таксама прафесіяналы: у кафэ “Лепім самі” прайшла дэгустацыя прадукцыі, якую можна набыць ва ўстанове харчавання.

На пляцоўку — усёй сям’ёй

У “Зецельскага фэсту” за шэсць гадоў існавання склалася свая конкурсная праграма, і кожная сям’я-ўдзельніца фестывалю можа выбраць для сябе пляцоўку, на якой максімальна ўдасца праявіць спрыт, кемлівасць, творчыя і музычныя здольнасці, іншыя “моцныя” бакі.

Сёлета за прызы і званне пераможцаў сем’і выпрабоўвалі сябе на пляцоўках “Беларускі 3D-дворык”, дзе з кардону, паперы і падручных матэрыялаў будавалі падворак сваёй мары; “ART-Battle- дружная сям’я”, дзе малявалі, гулялі ў футбол-ветрадуй і ўзводзілі вясёлыя вежы; на “Скрыжаванні мастацтваў” угадвалі мелодыі і складалі оды фестывалю.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

11 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

12 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

13 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

13 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

14 часов ago