На тэрыторыі Гродзенскай вобласці сістэматычна рэгіструюцца небяспечныя метэаралагічныя з’явы, якія негатыўна ўплываюць на функцыянаванне аб’ектаў жыццезабеспячэння і эканомікі. За апошнія гады кліматычныя ўмовы зведалі прыкметныя змены: летнія месяцы ўсё часцей характарызуюцца анамальнай спякотай, якая змяняецца раптоўнымі ўраганамі і ліўнямі, што раней не было характэрна для нашага рэгіёна. Такая нестабільнасць надвор’я стварае дадатковыя рызыкі для будынкаў і збудаванняў.
Так, па даных Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС за ліпень — жнівень 2026 года ў вобласці адбылося 8 надзвычайных сітуацый мясцовага ўзроўню (з іх 1 тэхнагенная і 7 прыроднага характару). Іх наступствамі сталі: пашкоджанне дахаў больш за 310 будынкаў і збудаванняў сельскагаспадарчага, вытворчага і грамадскага прызначэння; падтапленне 33 аб’ектаў гандлю (у тым ліку 8 аб’ектаў грамадскага харчавання), 28 аб’ектаў адукацыі, двух вытворчых аб’ектаў; масавае падзенне дрэў, падмыццё вуліц і ўчасткаў дарог. Да гэтага, 22 жніўня па Беларусі пранёсся цыклон “Прыска”, які таксама прынёс дадатковыя страты.
Такія з’явы разбураюць будаўнічыя канструкцыі, парушаюць бяспечную эксплуатацыю будынкаў і патрабуюць значных фінансавых затрат на аднаўленне. У сувязі з гэтым эфектыўным інструментам мінімізацыі рызык з’яўляецца добраахвотнае страхаванне аб’ектаў нерухомасці – гэта не проста дадатковая мера абароны, а стратэгічна дакладнае кіраўніцкае рашэнне. Яно дазваляе перакласці фінансавы цяжар аднаўленчых работ на страхавую кампанію, захаваўшы ўласныя сродкі прадпрыемстваў і бюджэтныя рэсурсы для вырашэння іншых важных задач. Улічваючы тэндэнцыю кліматычных змен, сістэматычнае ўзнікненне надзвычайных сітуацый і рост спадарожных выдаткаў, страхаванне становіцца не толькі эканамічна апраўданым, але і аб’ектыўна неабходным механізмам забеспячэння фінансавай устойлівасці.
Таму кіраўнікам прапануем разгледзець магчымасць добраахвотнага страхавання аб’ектаў нерухомасці любых формаў уласнасці, размешчаных на адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы.
Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…