У рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Увага – дзеці!”, якое праводзіцца з 25 жніўня па 5 верасня, супрацоўнікі МА ДАІ Слонімскага РАУС сумесна са стопменамі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы і карэспандэнтам газеты “Перамога”  паблізу школы ажыццявілі дзяжурства на нерэгулюемым пешаходным пераходзе. Асноўная мэта гэтай акцыі – папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў. Пешаходам, веласіпедыстам уручаліся памяткі прафілактычнага характару аб тым, як правільна і дзе неабходна пераходзіць праезную частку дарогі.

Вадзіцелям дзяржаўтаінспектары нагадалі, што ў перыяд акцыі яны абавязаны рухацца на транспартных сродках з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. За невыкананне гэтага абавязацельства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 18.13 ч. 3 КоАП Рэспублікі Беларусь – папярэджанне або штраф у памеры да трох базавых велічыняў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации