З 7 верасня па 7 кастрычніка ў мэтах недапушчэння гібелі людзей, захавання патрабаванняў аховы працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму пройдзе месячнік бяспекі працы падчас правядзення ўборкі кукурузы на сілас.

Варта адзначыць, што ў 2025 годзе ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі тры работнікі, 20 атрымалі цяжкія траўмы. За восем месяцаў 2026 года цяжка траўмаваны 14 чалавек, у тым ліку адзін са смяротным зыходам.

Таксама з 7 па 13 верасня будуць праводзіцца мерапрыемствы ў рамках Тыдня нулявога траўматызму.

Аляксандр КАМАРОЎ,
галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации