У рамках дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу” напярэдадні 1 верасня прадстаўнікі раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, грамадскай арганізацыі ветэранаў і валанцёры павіншавалі з Днём ведаў дзяцей з прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.
Яны парадавалі іх новымі сшыткамі, патрэбнымі для вучэбных заняткаў канцылярскімі прыладамі.
Старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк пажадала ім поспехаў у вучобе, быць паслухмянымі, імкнуцца спазнаваць новае, набыць добрых надзейных сяброў. Да словаў віншавання і таксама з падарункамі да новага навучальнага года далучылася сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча.
Рабіць добрыя справы зусім няцяжка. Галоўнае – не заставацца ў баку і не быць раўнадушнымі. Добрая ініцыятыва працягваецца. Школьныя рэчы, якія жыхары Дзятлаўшчыны складваюць у спецыяльныя карзіны пры магазінах, валанцёры перададуць дзецям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, яшчэ раз упэўніўшы іх, што свет не без добрых людзей. Сярод іх прыемна адзначыць і сказаць дзякуй нязменнаму спонсару і ўдзельніцы акцыі індывідуальнаму прадпрымальніку Зарыне Харошка.
Таццяна САНЮК
Фота прадастаўлены Галінай Касцюк
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…