Спроба пяра. З карысцю для прыроды і будучых пакаленняў

З надыходам вясны вяртаюцца на радзіму пералётныя птушкі і ў ліку першых – шпакі. Як і многія іншыя, яны дапамагаюць зберагчы дрэвы ад шкоднікаў, таму наша задача – стварыць умовы для птушыных сяброў.

Раённая акцыя “Сустракаем пярнатых” – яскравы прыклад таму. Усе школьнікі Дзятлаўшчыны адгукнуліся  на  гэту прапанову і прынялі самы актыўны ўдзел.

Мы разумеем, што, дапамагаючы птушкам, робім добрую справу не толькі для прыроды, але і для сябе: зберагаем прыродныя багацці для многіх пакаленняў.

Развешваць шпакоўні – старадаўняя традыцыя, якая зарадзілася больш за тры стагоддзі таму. Але ці ўсе ведаюць, што існуюць вызначаныя правілы вырабу і размяшчэння птушыных хатак. Удзельнічаючы ў акцыі, мы з аднакласнікамі спачатку ўважліва іх вывучылі і вось што высветлілі: шпакоўні не рэкамендуецца развешваць паблізу гадавальнікаў плантацый, на якіх вырошчваюцца пладова-ягадныя культуры, каля ажыўленых трас. У высокашчыльных лясных насаджэннях неабходна размяшчаць іх на ўзлесках, палянах, высечках, прагалінах, уздоўж прасек і лясных дарог, а ў нізкашчыльных – раўнамерна па ўсім участку.

Акрамя таго, шпакі ніколі не паселяцца ў хатцы, якая дрэнна замацавана на дрэве, пафарбавана ў яркі колер або зроблена са свежых дошак, якія пахнуць смалой. І ніякіх шчылін! Інакш птушаняты загінуць у халоднае надвор’е. Дыяметр лятка – не большы за 5 см. Прысадныя палачкі не рабіце, бо яны толькі дапамагаюць варонам і катам выцягваць з гнязда птушанят. Вонкавыя сценкі выстругайце, а вось унутраныя пакіньце шурпатымі: так птушкам будзе лягчэй выбірацца наверх. Дах прадумайце так, каб яго можна было лёгка зняць, бо ў скарыстаных шпакоўнях пажадана прыбіраць старыя гнёзды. На дно насыпце трохі сухога торфу ці драўнянага пілавіння – лепш асінавага ці бярозавага.

У нашай школе экалагічная акцыя “Падорым дом птушкам разам” працягнецца да пачатку красавіка. Навучэнцы сумесна з бацькамі, членамі школьнага лясніцтва “ЛесКам+” зрабілі шпакоўні, сінічнікі для птушак. Домікі развесілі на тэрыторыі школы, а члены школьнага лясніцтва – на экалагічнай сцежцы Вензавецкага лясніцтва. Вынікі акцыі будуць падведзены на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку наступнай чвэрці.

У нас ёсць новыя ідэі і задумкі, якія, упэўнены, будуць абавязкова ўвасоблены ў жыццё з удзелам нашых аднадумцаў: навучэнцаў і іх бацькоў, работнікаў школы.

Разам мы зробім шмат карысных спраў!

Ганна ЛАЎРЭНЦЬЕВА,
юны журналіст газеты “Перамога”, навучэнка 9 “Б” класа, член школьнага лясніцтва “ЛесКам+” сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #школа

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago