Спроба пяра. Ведаць, каб ганарыцца, шанаваць і любіць сваю Радзіму

Пад такім дэвізам прайшла экскурсія навучэнцаў Дварэцкай сярэдняй школы ў горад Слонім сумесна з аднагодкамі з Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Гэтым разам навучэнцы спыніліся на ваенна-гістарычным і прамысловым відах турызму, а ў якасці экскурсійных аб’ектаў вызначылі вайсковую часць 33933 і два горадаўтваральныя прадпрыемствы – ААТ “Слонімскі мясакамбінат” і Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін”.

Захопленыя цікавай экскурсіяй з элементамі інтэрактыву і змястоўным прадметным шэрагам экспазіцыі, навучэнцы азнаёміліся з музеем “Ваеннага мундзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады” вайсковай часці, затым наведалі парк баявой тэхнікі, якая стаіць на ўзбраенні, даведаліся пра яе тэхнічныя характарыстыкі, убачылі трэнажорны корпус, дзе ім прадэманстравалі абсталяванне, на якім вайскоўцы адпрацоўваюць навыкі кіравання ваеннай тэхнікай.

Знаёмства з ААТ “Слонімскі мясакамбінат” пачалося ў яго музеі прадпрыемства. Школьнікам расказалі не толькі пра гісторыю мясакамбіната, яго сучаснасць і планы далейшага развіцця, але і пра адну з версій паходжання назвы горада Слоніма (slonina – сала або шпік), які заўсёды славіўся гандлем мяснымі вырабамі, аб з’яўленні двух львоў залацістага колеру на гандлёвай марцы мясакамбіната, аб канале Агінскага, які лічыцца дасягненнем інжынернай думкі 18 стагоддзя, і многае іншае.

Не менш займальнай атрымалася экскурсія на Слонімскі папярова-кардонны завод “Альберцін” – адзінае ў Беларусі прадпрыемства, якое вырабляе шматслойны кардон, і адно з найбуйнейшых па вытворчасці паперы і кардону. У музеі інжынер-тэхнолаг прадпрыемства расказала ў інтэрактыўнай форме пра больш чым 200-гадовую гісторыю завода і першую згадку аб папяровай вытворчасці на Слонімшчыне; аб працэсе вытворчасці, выпускаемай прадукцыі і рынках збыту; паказала тэрыторыю завода і асобныя яго цэхі. Аналізуючы інфармацыю аб перапрацоўцы ў 2025 годзе 113 000 тон макулатуры, дзеці з гонарам згадалі і пра сваю працу па зборы другаснай сыравіны і ўкладзе тым самым у дадзеную вытворчасць, эканомію дзяржаўных сродкаў і захаванасць “лёгкіх планеты”.

Экскурсія падарыла шмат цікавых і прыемных момантаў, дапоўніла веды як аб гісторыі і сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі наогул, так і аб асобных яе рэгіёнах і, у прыватнасці, горадзе Слоніме.

Валерыя ЧОРНЕНЬКАЯ,
навучэнка 9 класа Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Чтобы школьный звонок прозвенел для ребят ярко и радостно

Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…

17 часов ago

Больше 6 человек на место. На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс

На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

17 часов ago

Программа мероприятий XXXIII Дня белорусской письменности

ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…

17 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

18 часов ago

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

20 часов ago

Александр Лукашенко назвал ШОС одной из важнейших опор стабильности в Евразии

Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…

21 час ago