Дзесяцікласнікі – удзельнікі Нацыянальнага даследавання якасці адукацыі

Шэсць навучэнцаў 10 класа Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна   прынялі ўдзел у другім нацыянальным даследаванні якасці адукацыі. Гэта маштабны праект, які ахапіў каля 20 тысяч дзесяцікласнікаў і першакурснікаў каледжаў з 705 установаў адукацыі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. У Гродзенскай вобласці ўдзельнікамі даследавання сталі 74 установы.

Гэта не звычайная кантрольная работа і тым больш не экзамен, а комплекснае выпрабаванне, галоўная мэта якога – ацаніць функцыянальную граматнасць навучэнцаў – іх уменне прымяняць веды, атрыманыя ў школе, для вырашэння рэальных жыццёвых задач. Даследаванне праводзілася ў камп’ютарным фармаце на спецыяльнай анлайн-платформе. Кожны ўдзельнік выконваў дыягнастычную работу па двух відах функцыянальнай граматнасці: чытацкая і матэматычная або натуральна-навуковая і фінансавая. Работа ўключала заданні двух тыпаў: закрытыя (з выбарам адказу) і адкрытыя, дзе патрабавалася даць разгорнутае абгрунтаванае разважанне, праявіць назіральнасць і кемлівасць.

Важна адзначыць, што ўсе заданні распрацаваны беларускімі экспертамі і пабудаваны на матэрыяле, які адлюстроўвае нашы нацыянальныя і культурныя рэаліі. Мова выканання – беларуская або руская на выбар.

Вынікі даследвання не ўплываюць на школьныя ацэнкі і атэстаты. Аднак яны маюць вялікае значэнне для ўсёй сістэмы адукацыі: дазваляюць зразумець, наколькі эфектыўна школа рыхтуе вучняў да самастойнага жыцця і прафесійнага самавызначэння; дапамагаюць навукоўцам і педагогам выявіць моцныя бакі і зоны росту ў навучальных праграмах, скарэктаваць змест падручнікаў і распрацаваць новыя метадычныя матэрыялы.

Меркаванне навучэнцаў, якія прынялі ўдзел у даследаванні

Аляксандра Каско:

– Заданні былі цікавымі, тэматыка вельмі разнастайнай, але ўсе прыклады ўзяты з жыцця: выбар навучальнай установы, будучай прафесіі, умовы паступлення, купля падарунка і яго ўпакоўкі, білета на канцэрт, пуцёўкі ў санаторый, бяспека выкарыстання пластыкавай плацежнай карткі. Такія задачы ставіць перад намі жыццё, а мы патрэніраваліся іх вырашаць без рызыкі памыліцца, гэта вельмі выдатна.

Святлана Айрапетава:

– Хочацца адзначыць актуальнасць тэматыкі заданняў. Так, напрыклад, адно з іх было прысвечана куплі кнігі, якая ўтрымлівае мноства гульняў, што могуць дапамагчы арганізаваць вольны час навучэнцаў у час перапынкаў паміж навучальнымі заняткамі пры адсутнасці гаджэтаў у школе. Тэма фінансавага махлярства сёння вельмі актуальная, і якраз такое заданне я выконвала. Дакладна ўпэўненая, што ўсё зрабіла правільна і не патраплю на “вуду” ў рэальным жыцці.

Валерыя Мядзведская:

– Крыху хвалявалася, паколькі адчувалася адказнасць не толькі за сябе і школу, але і за ўвесь раён. Заданні былі няпростымі, але цікавымі. Цяпер  падобныя на ўроках выконваем, таму парадак работы быў зразумелы, гэта супакойвала. У цэлым вопыт незвычайны і цікавы.

Праходжанне такога тэставання – гэта ўнікальная магчымасць праверыць свае сілы, убачыць практычную каштоўнасць школьных ведаў і адчуць сябе часткай вялікага і важнага праекта.

Жадаем дзецям высокіх вынікаў і новых адкрыццяў!

Ірына ШУМСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

57 секунд ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

17 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

20 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

20 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

20 часов ago