Спроба пяра. У памяць пра тых, хто падарыў нам мірнае неба

Напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне навучэнцы 9-х класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы наведалі горад-герой Брэст: мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” і музей “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”.

Экскурсія па гістарычным горадзе Брэсце пачалася ўжо з таго моманту, калі мы толькі заехалі на Маскоўскую шашу, бо па ўсёй яе даўжыні размешчана алея са стэламі з назвамі гарадоў-герояў рэспублік былога Савецкага Саюза.

Наведаўшы мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, мы ўбачылі знакамітую скульптуру “Смага”, Холмскія вароты, азнаёміліся з тэрыторыяй Цэнтральнага вострава – Цытадэлі, з экспазіцыямі музея “Вызваленне Брэсцкай крэпасці” – яшчэ раз перагарнулі гераічныя старонкі гісторыі з перыяду Першай сусветнай вайны па чэрвень-ліпень 1941 года. Разглядаючы экспанаты, фотаздымкі, мемарыяльныя пліты, прыгонныя збудаванні і руіны, якія засталіся пасля лютых баёў у час вызвалення Брэсцкай крэпасці, яшчэ раз пераканаліся ў тым, як гераічна змагаліся з ворагам людзі, выстаялі і цаной уласнага жыцця падарылі нам мірнае неба, цудоўнае дзяцінства, свабоду і незалежнасць.

Не менш захапляльным стала наведванне ўнікальнага музея “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”. Кожная экспазіцыя тут непаўторная. Мы даведаліся пра гісторыю, звязаную з гэтымі экспанатамі, пра тое, як яны рэстаўруюцца, захоўваюцца, а іконы аднаўляюцца і часам займаюць месцы ў храмах.

Мы, нашчадкі Вялікай Перамогі, хочам сказаць падрастаючаму пакаленню: вывучайце гісторыю нашай унікальнай Беларусі, знаёмцеся з яе гістарычным мінулым, будзьце заўсёды ўдзячнымі тым, хто выстаяў у гады Вялікай Айчыннай вайны і падарыў нам бясцэннае сёння.

Паліна БАМБІР,

юны журналіст газеты “Перамога”, навучэнка 9 “Б” класа сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #образование 

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

1 секунда ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

7 минут ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

11 минут ago

Сяргей Адаменка: “Мы стараемся задаволіць інтарэсы ўсіх заяўнікаў”

25 верасня выязны прыём грамадзян у Дзятлаве правёў намеснік міністра энергетыкі Сяргей  Адаменка. Ён даў…

58 минут ago

Праблема кіберзлачынстваў – праз прызму дзіцячага клопату

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні”, накіраванай на абарону пажылых…

1 час ago

На стаянках парушэнняў не выяўлена

24 верасня супрацоўнікі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Слонімскага РАУС і журналіст газеты “Перамога” адправіліся ў сумесны…

1 час ago