Вясною, калi ўсе на базары куплялi куранят, мы таксама пайшлi выбiраць папаўненне для бабулiнай гаспадаркі. Доўга мы прыглядалiся, таргавалiся, нарэшце — купiлi. Усе — як на падбор: прыгожыя, жоўценькiя, у кожнага на спiнцы па маленькай чорнай плямцы. Прывезлi iх да бабулі. Яна павесялела.
— Якi добры дадатак да гаспадаркi. Якраз куры пачалi зводзiцца, старыя ўжо.
Падрасталi кураняты. Бабуля iх гадавала па асабістай арыгiнальнай методыцы, і яны дужэлi на вачах, у два разы хутчэй за суседскіх, чым бабуля вельмі ганарылася. Амаль што ў кожнай размове з суседзямі дзялілася сваімі дасягненнямі ў гадоўлі куранят.
Зусім забылася сказаць, што куранят было дзесяць. Раслі дзесяць дужых, прыгожых куранятак. Бабуля ўжо меркавала, якiя куры павiнны выйсцi з такiх выдатных гадаванцаў, колькi яек яны знясуць.
Прайшоў час, i мы заўважылi што ва ўсiх «курэй» з’явiлiся прыгожыя грабеньчыкi, як у маладых пеўняў. Мы вачам сваiм не паверылi. Як такое магчыма? Каб дзесяць, i ўсе — пеўнi!
Калi яны сталi зусiм дарослыя, мы нарэшце змiрылiся з сумным фактам. Бабуля разважала:
— Што тут зробiш: калi не куры — будзем секчы на мяса.
Яно і зразумела: нават два пеўні на адным падворку спрачаюцца, а тут цэлых дзесяць. Але ўсiх адразу не пасячэш, куды iх столькi з’есцi. Вырашылi секчы, калі спатрэбiцца.
А была адна асаблiвасць: пеўнi гэтыя былi надта ж задзiрлiвыя, бiцца любiлi, ды не паміж сабой, а з людзьмi. Але не ўсе адразу нападалi, толькi адзiн верхавода быў, што налятаў, прайсці не даваў. Вырашылi яго хутчэй засекчы. Засеклi i думалi, што цяпер спакойна будзе на падворку. Адно ж не: як таго не стала — другi пачаў пужаць людзей, нават гаспадароў. Памятаю, як спалохаў мяне гэты певень. Я яшчэ малая была i ростам невялiкая. Іду сабе па двары, а певень да мяне падыходзiць усё блiжэй, блiжэй. Бачу, ён і пер’е распушыў, але iду, а ён як “заквохча” на мяне, як крыламi замахае. Падляцеў — i сеў мне на галаву. Як жа я напалохалася тады. Крычу, адбiваюся ад яго, а ён “квохча” і трымаецца, не злятае. Каб хто бачыў, якi гэта быў жах: я стаю, рукамi махаю, певень крыламi махае ў мяне на галаве. Добра, што гэта была зiма, i на мне была шапка — пашанцавала. Потым і яго вельмі хутка засеклi. Аднак усе іншыя нашы маладыя пеўнікі таксама былi вельмі лютыя. Яны нібыта пераймалі абавязкi ад старога верхаводы. Нейкая нядобрая атрымалася ў iх спадчына.
Анастасія Забеліна
Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…
Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…
Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…
Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…
На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…
30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…