Да спецыялістаў Дзятлаўскага раёна электрычных сетак грамадзяне звяртаюцца па тлумачэнні не толькі наконт устаноўкі электралічыльнікаў або перадачы на баланс энергааб’ектаў і абсталявання.
Вялікі працэнт зваротаў тычыцца бытавых сітуацый, кожная з якіх вырашаецца ў індывідуальным парадку. Адно з такіх пытанняў паступіла наконт захавання льготаў пасля завяршэння працэдуры дарэння нерухомасці:
– Мая бабуля, інвалід II групы, мае ва ўласнасці кватэру, у якой зарэгістравана адна. Як будзе ажыццяўляцца аплата за электраэнергію, калі яна падорыць гэту кватэру мне, але застанецца і далей у ёй жыць адна? Ці захаваюцца льготы?
Адказвае начальнік Дзятлаўскага РЭС Міхаіл Ступчык:
– Інваліды ІІ групы, акрамя асобаў, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, членашкодніцтва, якія не маюць працаздольных членаў сям’і, абавязаных па законе іх утрымліваць, і жывуць адны або толькі з інвалідамі I або II групы і (або) з непрацуючымі пенсіянерамі, якія дасягнулі ўзросту, што дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах, маюць права на 50-працэнтнае зніжэнне аплаты за электраэнергію па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах у межах зацверджаных нормаў спажывання. Такім чынам, калі бабуля будзе жыць асобна ад працаздольных членаў сям’і, абавязаных па законе яе ўтрымліваць, то аплата за электраэнергію будзе ажыццяўляцца па субсідаваных тарыфах для насельніцтва з улікам ільготы па аплаце.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…
На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…
Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…
Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…
Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…