Дзелавы панядзелак. На нарадзе: вырашэнне кіруемых праблем

Тэмы фінансавых вынікаў 2023 года, падрыхтоўкі да вясновых палявых работ, супрацьпажарнай бяспекі ў медыцынскіх установах раёна і іншыя абмеркавалі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Залатаць дарожнае “адзенне”

Шматразовы пераход тэмпературы надвор’я праз нуль вельмі дрэнна адбіваецца на стане дарожнага пакрыцця. Вада зацякае ў поры і расколіны асфальту, пры мінус 1-2 градусах замярзае, пашыраецца і разбурае пакрыццё. Пытанне паўстае аб хуткасці рэагавання на ямы і разбурэнні.

– Некаторыя ўчасткі дарог на тэрыторыі раёна ўжо падаюць аўтамабілістам сюрпрызы. Прычым такія, што руль выбівае з рук. Дарожным службам – аператыўна ліквідаваць і пастаянна маніторыць крытычную ямачнасць, – даў загад старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Зразумела, што стварыць паўнавартасны камфорт у зімовы перыяд пры такіх умовах надвор’я немагчыма, аднак ёсць розныя методыкі рамонту дарожнага пакрыцця, што дазваляе арганізаваць яго бяспеку.

Вясна прыйдзе – іншых варыянтаў няма

Каб вырасціць годны ўраджай, трэба сустрэць чарговы палявы сезон у поўнай тэхнічнай гатоўнасці.

Абмеркавалі на нарадзе, як праводзіцца рамонт тэхнікі ў сельгаспрадпрыемствах Дзятлаўшчыны. Важны фактар тут – своечасовасць. Гутарылі прадметна з відэапрэзентацыяй па кожнай гаспадарцы.

Як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, усе падрыхтоўчыя работы машынна-трактарнага парка па раёне ў актыўнай фазе і будуць выкананы ў тэрмін. Зараз поўнасцю адрамантаваны 85 адзінак тэхнікі. Асабліва Віталій Тадэвушавіч адзначыў КСУП “Войневічы”, дзе як ні ў кога сёлета на якасным узроўні арганізавана работа. Майстэрні ўкамплектаваныя, графікі актуальныя, токары, слесары, зваршчыкі, механізатары – усе сваю працу ведаюць, увага – планава кожнаму агрэгату. Горш сітуацыя складваецца ў ААТ “Дварэц-Агра”.

Небяспечныя антысацыяльныя паводзіны

За мінулы тыдзень на Дзятлаўшчыне ўзбуджаны дзве крымінальныя справы – абедзве за хатні гвалт. Усяго ў аддзел унутраных спраў райвыканкама паступіла 53 паведамленні аб здарэннях і правапарушэннях.

Пракурор раёна Віталій Юрго праз прысутных кіраўнікоў і аддзел адукацыі райвыканкама звярнуўся да бацькоў непаўналетніх па тэме абароны палавой недатыкальнасці дзяцей. Віталій Станіслававіч адзначыў, што бацькі – самыя блізкія для дзіцяці людзі, яны могуць дапамагчы прадухіліць гвалт і замах на яго палавую недатыкальнасць. Факты такіх злачынстваў, на жаль, фіксуюцца ўсё часцей, ёсць і ў нашым раёне. Праблема ўскладняецца тым, што “ўцякае” ў інтэрнэт-прастору, таму важна сёння кантраляваць, чытаць перапіску сваіх дзяцей у сацыяльных сетках, наладжваць даверлівыя адносіны ў сям’і.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

13 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

14 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

14 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

14 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

14 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

14 часов ago