Сусветны дзень правоў спажыўцоў быў зацверджаны 15 сакавіка 1983 года. З 2000 года ў Беларусі на дзяржаўным узроўні заснаваны Дзень спажыўца – 15 сакавіка.
Сусветная арганізацыя спажыўцоў, членам якой з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў», сёлета заклікала засяродзіцца на правах спажыўцоў у лічбавым асяродку, вызначыўшы дэвіз «Спажывецкія правы ў лічбавую эпоху».
Развіццё Інтэрнэту прывяло да зменаў у магчымасцях пакупкі і продажу тавараў. З моманту здзяйснення першых абароненых здзелак у сярэдзіне дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя электронная камерцыя развівалася гіганцкімі тэмпамі. Па сучасных ацэнках звыш 40% карыстальнікаў Інтэрнэту здзяйснялі пакупкі ў сеціве.
Як і ў любым відзе гандлю, тут непазбежныя праблемы. Гэта могуць быць скаргі, напрыклад, на няспраўны тавар, нізкую якасць абслугоўвання або фальшывыя, падробленыя тавары. Ці праблемы, характэрныя толькі для анлайн-гандлю: нізкая якасць дастаўкі або тавар, які не адпавядае апісанню ў рэкламе.
Часта базавыя лічбавыя паслугі (шырокапалосны доступ, мабільная сувязь) функцыянуюць не так, як павінны, або падвяргаюць карыстальнікаў рызыцы махлярства з крэдытнымі картамі, або крадзяжу персанальных дадзеных. Праграмы могуць перастаць працаваць, і ў гэтым выпадку спажыўцу застаецца чакаць выпраўлення або зусім пазбавіцца магчымасці ўсталяваць абнаўленне.
Часта спажыўцы не выкарыстоўваюць тыя ж правы, што існуюць у рэальным свеце, у заканадаўстве той краіны, у якой жыве спажывец. І адна з прычын невыкарыстання правоў – нізкая дасведчанасць спажыўца, адсутнасць адпаведнага заканадаўства, недастатковае развіццё лічбавай эканомікі ў рэгіёне.
Спажывецкія правы ў лічбавую эпоху – дэвіз Сусветнага дня правоў спажыўцоў, добры пасыл і добры індыкатар для аналізу існуючай сітуацыі ў сферы абароны правоў і інтарэсаў спажыўцоў.
Падрыхтавала да друку Н. АВЯРЧУК
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…