Categories: Падзеі

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам нашай краіны — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя ва ўсе часы была ўвасабленнем развітай дзяржаўнасці, грамадзянскасці, дэмакратычных правоў і свабод чалавека. Асноўны закон краіны зацвердзіў правы і свабоды кожнага, роўнасць незалежна ад нацыянальнасці, паходжання, веравызнання. Канстытуцыя адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні Беларусі, назапашаныя за многія стагоддзі гісторыі, вызначае стратэгію далейшага развіцця краіны.

Абапіраючыся на асноўны закон, наша краіна ўпэўнена прайшла праз няпростыя выпрабаванні, захаваўшы пры гэтым сваю цэласнасць. Канстытуцыя была і застаецца залогам далейшага развіцця Беларусі, яе паступальнага руху да дабрабыту.

Сутнасць улады любога ўзроўню — працаваць для народа, вышэй за ўсё ставіць інтарэсы людзей. Наша задача — дамагацца, каб прынцыпы дэмакратыі і справядлівасці сталі нормай жыцця, каб кожны жыхар Дзятлаўскага раёна, як грамадзянін Беларусі, заўсёды адчуваў надзейную абарону Закона, каб кожная сям’я была сацыяльна абароненай.

Упэўнены, што наша сумесная стваральная праца дазволіць рэалізаваць абвешчаныя Канстытуцыяй правы і свабоды кожнага чалавека-грамадзяніна нашай краіны.

Дарагія землякі, прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, асабістага шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць нашага Дзятлаўскага раёна і нашай любімай Беларусі!

Раённы Савет дэпутатаў

Раённы выканаўчы камітэт

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago