Ужо некалькі гадоў запар вясной на базе сярэдняй школы №1 горада Дзятлава праходзіць раённы злёт юных інспектараў дарожнага руху. Не стаў выключэннем і 2017 год.

Конкурс ладзіцца з ініцыятывы міжраённага аддзела дзяржаўтаінспекцыі па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага раёнаў і аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. Дзяржаўтаінспектары ацэньваюць, наколькі дасканала вучні ведаюць правілы дарожнага руху, умеюць кіраваць веласіпедамі.

Сёлета этапы конкурсу былі традыцыйныя. Тэарэтычны іспыт па правілах дарожнага руху праходзіў у камп’ютарным класе. Удзельнікі адказвалі на пытанні па шаблонах. Найлепш засвоілі тэорыю навучэнцы Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другі вынік быў у казлоўшчынскіх школьнікаў, трэці — у каманды Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Гаспадары пляцоўкі сталі пераможцамі на тэарэтычных іспытах па аказанні першай дапамогі пацярпелым. Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі гімназісты і хвінявіцкія школьнікі.

У конкурсе агітбрыгадаў вышэйшым балам журы ацаніла выступленне каманды Вензавецкага сада-школы. Каманда гімназіі №1 горада Дзятлава стала другой. Трэці вынік быў у гаспадароў пляцоўкі.
Парадавалі змястоўныя, яркія, цікавыя сценгазеты. Лепшыя атрымаліся ў камандаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, Раготнаўскага і Хвінявіцкага дзіцячых садоў-школаў.

Яшчэ адзін сур’ёзны конкурс, які не саступаў тэарэтычнаму — фігурная язда на веласіпедах. Лепш за ўсіх з гэтым іспытам справіліся наваельнянскія школьнікі. Другі вынік быў у каманды Дварэцкай сярэдняй школы. Трэці — у каманды сярэдняй школы №3 горада Дзятлава.

У агульным заліку пераможцамі зноў сталі мінулагоднія лідары — каманда юных інспектараў дарожнага руху сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Другое месца — у юідаўцаў Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. На трэцяй пазіцыі — каманда наваельнянскіх школьнікаў. Каманды-пераможцы, лепшыя “тэарэтыкі” і “кіроўцы”, былі адзначаны дыпломамі. Памятныя падарункі ўдзельнікам камандаў, якія занялі 1-3 месцы, прадаставілі міжраённая дзяржаўтаінспекцыя, раённы камітэт ГА “БРСМ”, раённая арганізацыя ГА “Белая Русь”.

І. СТЫРНІК
Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации