На Дзятлаўшчыне праходзіць выязное пасяджэнне школы кіравання Кастрычніцкага раёна горада Гродна для дырэктараў па тэме “Адукацыйная прастора рэгіёна як фактар паспяховай сацыялізацыі, грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання асобы”.

Першымі гасцей сустрэлі педагогі сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Удзельнікаў выязнога пасяджэння павіталі і ўручылі сувеніры дырэктар установы Аксана Міхайлаўна Пацыновіч і навучэнцы.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Сяргееўна Белаус расказала ўдзельнікам сустрэчы пра новыя тэндэнцыі ў развіцці сістэмы адукацыі Дзятлаўшчыны.

Педагогі і навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава пазнаёмілі гасцей з вопытам работы сваёй установы.

Пра выхаваўчую прастору раёна расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Мікалаеўна Гарановіч.

У далейшай праграме выязнога пасяджэння — дэманстрацыя практык работы ўстановаў адукацыі Дзятлаўскага раёна па пашырэнні выхаваўчай прасторы, арганізацыі ўзаемадзеяння структураў соцыуму (Казлоўшчынская, Гезгалаўская сярэднія школы, гімназія №1 горада Дзятлава, Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства), знаёмства з вопытам работы па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Наваельнянскай сярэдняй школе, наведванне школьных музеяў (сярэдняя школа №1 горада Дзятлава, Наваельнянская сярэдняя школа), санаторыяў “Радон” і “Альфа Радон”.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации