Гэту экскурсію чакалі з цікавасцю . Нарэшце мы ў Мінску. Першы наш прыпынак у Мінску –станцыя метро Магілёўская.
Наведалі музей метро.
Даведаліся, дзе і калі было пабудавана першае ў свеце метро і гісторыю будаўніцтва Мінскага метро. Пасядзелі ў кабіне машыніста электрапоезда. Другі прыпынак – фабрыка ”Камунарка”.
Гэта наша першая “смачная” экскурсія. Спачатку нас правялі ў актавую залу фабрыкі, дзе паказалі відэафільм пра гісторыю фабрыкі. Паглядзеўшы яго, мы даведаліся, што прадпрыемства пачало працаваць з 1905 года і называлася “Кафейня з кандытарскімі прадуктамі, пякарня кандытарскіх прадуктаў Р.В. Рачкоўскага“. Толькі ў 1929 годзе ў гонар 12-ай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі прадпрыемства стала называцца “Камунарка”. Першыя шакаладныя цукеркі, распрацаваныя фабрыкай, называліся ”Беларуская бульба” і “Камунарка”. Цяпер вытворчасць поўнасцю аўтаматызавана. Прадукцыя выпускаецца з мясцовай сыравіны, выкарыстоўваюцца натуральныя прадукты. Кожны год выпускаецца 20 тон прадукцыі і 187 найменняў.
Затым нас апранулі ў спецыяльную вопратку і мы пайшлі ў цэх, дзе вырабляюць шакаладныя цукеркі.
Мы бачылі, як па канвееры плыве шмат цукерак, як льецца шакалад, як гатовыя цукеркі машына хутка закручвае ў абгортку. Затым накіраваліся ў цэх, дзе гатуюць вафлі для цукерак. У кожным цэху нас частавалі цукеркамі, якія выраблялі, і вафлямі. Насмакаваўшыся, мы вярнуліся ў актавую залу фабрыкі, дзе атрымалі падарункі –цукеркі і шакаладкі. Цяпер мы ведаем,што самыя смачныя цукеркі і шакалад вырабляюць на фабрыцы “Камунарка”.
Затым мы накіраваліся ў Дом літаратара.
Нас сустрэла пісьменніца Іна Фралова і запрасіла ў залу, дзе праводзяць пасяджэнні і сустрэчы пісьменнікі. Мы сядзелі за авальным сталом як дэпутаты.
Іна Фралова расказала нам пра залу і пра партрэты пісьменнікаў, якія размешчаны на сценах залы. Затым правяла з намі віктарыны. За правільныя адказы мы атрымалі падарункі. Яшчэ нам чытаў свае творы М. Галдынкоў.
Пасля сустрэчы накіраваліся ў парк імя Горкага.Там каталіся на розных атракцыёнах. Дамоў вярталіся радасныя і задаволеныя сваім падарожжам.
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…